Швейцарыя ўзбудзіла справу супраць падазраваных у шпіянажы расіян
Урад Швейцарыі дазволіў распачаць крымінальную справу ў дачыненні да двух грамадзян Расіі, якія падазраюцца ў палітычным шпіянажы. Пра гэта, як паведамляе тэлерадыёкампанія RSI, заявілі ў міністэрстве юстыцыі і паліцыі краіны.
Швейцарскія ўлады падазраюць, што двое расіян спрабавалі здзейсніць кібератакі на Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA), каб атрымаць звесткі пра расследаванне выпадкаў прыёму допінгу ў Расіі.
Таксама расіян падазраюць у спробе шпіёніць за інстытутам у швейцарскім горадзе Шпіц, які ўдзельнічаў у расследаванні атручвання былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Расійскіх агентаў затрымалі ў сакавіку ў Нідэрландах пры ўдзеле швейцарскіх і брытанскіх спецслужбаў, пасля чаго выслалі ў Расію, паведамляла газета Tages Anzeiger. Расійскае выданне The Insider і група даследчыкаў Bellingcat меркавалі, што ў Нідэрландах затрымалі Аляксандра Пятрова (Аляксандра Мішкіна) і Руслана Башырава (Анатоля Чапігу), якія падазраюцца ў атручванні Скрыпалёў.
meduza.io