Спікер Джонсан можа ўвайсці ў гісторыю як чалавек, які дапамог Пуціну перамагчы?
Новы пакет дапамогі Украіне можа стаць лепшай «санкцыяй» ад ЗША для Пуціна за смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Калі рэспубліканцы ў Кангрэсе працягнуць блакаваць галасаванне аб дапамозе Украіне, імпульс у вайне Расіі супраць Украіны будзе на баку Пуціна, і затрымка галасавання па законапраекце ўскладзе на спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША Майка Джонсана адказнасць за поспехі Расіі на полі бою, піша «Голас Амерыкі».
Пра гэта заявіў былы амбасадар ЗША ў Расіі, прафесар паліталогіі Стэнфардскага ўніверсітэта Майкл Макфал у прамым эфіры Washington Post 4 сакавіка.
Макфал звярнуўся да спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Майка Джонсана з заклікам прагаласаваць за законапраект аб пакеце дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню, нягледзячы на пагрозы яго палітычнай кар'еры.
«Напэўна, яму засталося ўсяго некалькі месяцаў на пасадзе спікера, магчыма, усяго некалькі дзён. Калі ён высуне на галасаванне гэты законапраект, існуе рызыка, што ў яго партыі ўзнікне рух, каб звольніць яго, як яны зрабілі са спікерам Макарці. Але калі ў вас засталося ўсяго некалькі месяцаў, спікер Джонсан, выкарыстоўвайце іх, каб зрабіць правільныя рэчы», — сказаў Макфал.
Ён адзначыў, што адказнасць за гібель мірных жыхароў Адэсы ў выніку нападаў расійскіх беспілотнікаў 2 сакавіка, у прыватнасці, нясуць ЗША:
«Мы маглі б забяспечыць абарону гэтых людзей. І проста незразумела, чаму спікер Джонсан гэтага не разумее. Урэшце, калі ён працягне блакаваць гэтую дапамогу, ён увойдзе ў гісторыю як чалавек, які дапамог Пуціну перамагчы», — сказаў Макфал.
Былы амбасарар адзначыў, што не разумее, наколькі зацягванне галасавання аб дапамозе Украіне можа адпавядаць электаральным інтарэсам былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Бо блакаваць дапамогу хоча «толькі яго група MAGA», але гэта не дапаможа Трампу схіліць на свой бок іншых амерыканскіх выбаршчыкаў, лічыць Макфал.
Таксама прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта падкрэсліў, што новы пакет дапамогі Украіне можа стаць лепшай «санкцыяй» для Пуціна за смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
«Самае галоўнае, што мы можам зрабіць, каб пакараць Пуціна, — прыняць законапраект аб дапамозе, які затрымаўся ў Палаце прадстаўнікоў. Спосаб, як вы дапаможаце перамагчы Пуціна ўнутры краіны, — гэта перамагчы яго ва Украіне», — лічыць Макфол.
Таксама, на яго думку, ЗША павінны перадаць Украіне замарожаныя расійскія актывы.
«У спалучэнні з пакетам дапамогі. Я думаю, што ў спікера Джонсана ёсць выдатная магчымасць аб'яднаць гэтыя два законапраекты і атрымаць больш дапамогі Украіне не толькі ад амерыканскага народа, але і ад Уладзіміра Пуціна. Вазьміце гэтыя актывы, дайце іх зараз Украіне», — заклікаў Макфол.
У той жа час амбасадар ЗША ва Украіне заявіў аб неабходнасці згоды Белага дома даць Украіне больш дальнабойнай зброі, бо, паводле яго слоў, калі пакет дапамогі Кіеву будзе ўхвалены Кангрэсам, амерыканцы захочуць убачыць «выгаду» ад аказання новай дапамогі ў памеры 50 мільярдаў долараў.
«На мой погляд, адміністрацыя Байдэна павінна зрабіць больш, асабліва ў пытанні ракет далёкага дзеяння, каб забяспечыць Украіну неабходнымі сродкамі, у прыватнасці, для атакі на Крым. Я лічу, што менавіта тут Пуцін найбольш уразлівы».
Нагадаем, у Кангрэсе абмяркоўваецца магчымасць спецыяльнай працэдуры ў абыход спікера, каб паскорыць прыняцце дапамогі Украіне.