Сцяг Расіі на трыбунах Алімпіяды–2018 забаронены

МАК забараніў праносіць сцяг Расіі на трыбуны Алімпіяды-2018, бо краіна не ўдзельнічае ў Гульнях.

pc170914_shtal.jpg

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараняе праносіць на трыбуны сцягі краін, якія не прымаюць удзелу ў Алімпіядзе. Такім чынам, у Пхенчхане сцяг Расіі будзе таксама пад забаронай, паколькі расійскія атлеты на Гульнях–2018 маюць статус "спартоўцы-алімпійцы з Расіі" і выступаюць пад алімпійскім сцягам.

"Сцягі краін якія не ўдзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях забароненыя", — гаворыцца на сайце аргкамітэта Гульняў у Пхенчхане.

Сцягі забаронена праносіць на спаборніцтвы Алімпіяды–2018 і трэніровачныя аб'екты Гульняў.

Нагадаем, МАК у снежні прыняў рашэнне аб тым, што "чыстыя" расійскія спартоўцы могуць паехаць на Алімпіяду ў Пхенчхане, але выступаць будуць толькі пад алімпійскім сьцягам і ў статусе "спартоўцы-алімпійцы з Расіі". Пазней Алімпійскі сход падтрымала намер расійскіх спартоўцаў выступіць на Гульнях–2018 пад алімпійскім сцягам.

Алімпійскія гульні ў Пхенчхане пройдуць з 9 па 25 лютага.

 Паводле ria.ru