Расійскі суд дазволіў украінскаму консулу сустрэцца з Паўлам Грыбам

Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала дазвол расійскага суда на наведванне ўкраінскага палітвязня Паўла Грыба.

878686.jpg


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МЗС Украіны Кацярына Зелянко падчас брыфінгу.
«27 лютага Генеральным консульствам Украіны ў Растове атрыманы дазвол Паўночна-Каўказскага акруговага ваеннага суда на наведванне консулам Паўла Грыба», — заявіла яна.
Па словах Зелянко, такім чынам сустрэча хлопца з украінскай консульскай службовай асобай адбудзецца ўпершыню з лістапада 2018 года.
Таксама прэс-сакратар МЗС назвала папярэднюю дату сустрэчы — 4 сакавіка, калі запланавана і чарговае судовае паседжанне над Грыбам. У суд збіраюцца прыехаць маці і лекар палітвязня, які плануе ў чарговы раз заявіць аб парушэнні стану здароўя свайго пацыента.
Нагадаем, Павел Грыб знік 24 жніўня 2017 года ў Беларусі. Хлопец паехаў у горад Гомель на сустрэчу з дзяўчынай, з якой пазнаёміўся ў сацыяльных сетках. Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў следчым ізалятары расійскага горада Краснадар. У яго пачаліся праблемы са здароўем, аднак украінскіх лекараў да яго не дапусцілі. Доўгі час было невядома, у чым менавіта падазраюць Паўла, але пасля паведамілі, што Грыб з дзяўчынай нібыта абмяркоўвалі падрыў школы. Супраць 19-гадовага Паўла Грыба фабрыкуюць справу па надуманым абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту.
23 ліпеня 2018 адбылося першае судовае паседжанне па справе Грыба. Пракурору вярнулі абвінаваўчы акт на дапрацоўку. 7 лістапада суд падоўжыў на 6 месяцаў арышт Паўла Грыба — да 24 красавіка 2019 года.
Стан здароўя палітвязня ў СІЗА пастаянна пагаршаецца, таму абарона хлопца просіць суд змяніць меру стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт. Аднак па пасяджэнні 22 снежня хадайніцтва адвакатаў не задаволілі.
24 студзеня падчас пасяджэння суда ў Растове Паўлу Грыбу прыйшлося выклікаць хуткую.
Паводле tsn.ua