Расія наўмысна б’е па інфраструктуры хлебнага пагаднення — Зяленскі пра ўдары па Адэсе

У выніку абстрэлу Адэсы ў ноч на сераду пацярпелі жылыя дамы, была парушаная праца збожжавага тэрмінала.

Фота: Міністерство аграрної політики та продовольства України

Фота: Міністерство аграрної політики та продовольства України

Атака на Адэскую вобласць у ноч на 19 ліпеня стала «самай масавай» з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, заявіў кіраўнік Народнай рады пры Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук.

Ён паведаміў, што «абломкі і выбуховая хваля пашкодзілі нямала шматпавярховых дамоў у Адэсе, таму што праціўнік не мяняе тактыку тэрору, абстрэльвае жылыя кварталы ракетамі, каб ускладніць працу СПА».

Паводле даных Аператыўнага камандавання «Поўдзень», надводныя ракетаносцы ў бухце ў Севастопалі ўдарылі 12 ракетамі «Калібр» — усе ракеты былі знішчаны. Таксама РФ выкарыстала берагавы ракетны комплекс, які знаходзіцца на тэрыторыі часова акупаванага Крыму, і ўдарыла па Адэсе з «Оніксу», а стратэгічная авіяцыя нанесла ўдары ракетамі Х-59, Х-22. РФ таксама запускала і  беспілотнікі «Шахед-136».

Глядзіце таксама

«Х-59 быў збіты на падлёце да ўзбярэжжа і, упаўшы ў адным з кварталаў Адэсы, утварыў вялікі кратэр, выбуховай хваляй пашкоджаныя некалькі будынкаў навокал. Трое мірных жыхароў атрымалі раненні. “Оніксы” і X-22 былі скіраваны праціўнікам у порт і на крытычна важную інфраструктуру. Пацярпеў збожжавы і нафтавы тэрміналы, пашкоджаныя цыстэрны і абсталяванне для пагрузкі, узнік пажар, — дадалі яны. — Таксама ў выніку баявых работ па знішчэнні ракет і беспілотнікаў у некалькіх жылых комплексах Адэсы выбуховай хваляй пашкоджаныя шматкватэрныя будынкі. Як мінімум 6 адэсітаў, у тым ліку 9-гадовы хлопчык, звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з атрыманнем траўмаў аскепкамі шкла і іншымі прадметамі».

У выніку абстрэлаў у Адэскай вобласці «з-за пашкоджанняў, нанесеных ракетным абстрэлам, было адключана некалькі ліній электраперадачы, абясточаныя амаль 3 тысячы спажыўцоў», паведамляе Мінэнерга Украіны ў Facebook. Там дадаюць, што рамонтныя брыгады чакаюць дазволу на пачатак агляду ліній і аднаўленчых работ.

Расія наўмысна наносіць удары па інфраструктуры хлебнага пагаднення, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram пасля начных расійскіх удараў па Адэскай, Жытомірскай і іншых абласцях.

«Я даручыў вайскоўцам узмацніць абарону людзей і партовай інфраструктуры, а МЗС — актывізаваць кантакты з партнёрамі для ўзмацнення ціску на дзяржаву-тэрарыста і працягу нармальнага экспарту ўкраінскага збожжа», — дадаў ён.

Фота: Міністерство аграрної політики та продовольства України

Фота: Міністерство аграрної політики та продовольства України

У той жа час Мінабароны РФ абвясціла пра «групавы ўдар» «па аб'ектах ваеннай прамысловасці, паліўнай інфраструктуры і складах боепрыпасаў» украінскіх Узброеных сіл.

Адміністратар Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID Саманта Паўэр, якая прыехала з візітам ва Украіну і была ў Адэсе за дзень да абстрэлу, напісала ў твітары: «Рана раніцай непадалёк ад таго месца, дзе я стаяла у Адэскім порце пацэлілі беспілотнікі і крылатыя ракеты. Гэта адбылося ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як Пуцін перакрыў жыццёва важны шлях да астатняга свету, адмовіўшыся аднавіць Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву».

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер таксама адзначыў, што напярэдадні, адразу пасля спынення ўдзелу ў Чарнаморскім збожжавым пагадненні, Расія запусціла ракеты і беспілотныя лятальныя апараты па Адэсе. Ён паведаміў, што дзеянні Расіі за апошнія суткі ўжо прывялі да росту коштаў на сусветным харчовым рынку — а гэта паставіла пад пагрозу найбольш уразлівыя краіны свету.

Глядзіце таксама

Паводле ukrainian.voanews.com, ВВСt.me/mapfu2022