Ракетная атака на Харкаў: загінула дзіця, 36 параненых
Расійскія войскі позна ўвечары 30 кастрычніка скінулі авіябомбу КАБ-500 на шматпавярховы жылы дом у Харкаве. У выніку атакі адзін з пад'ездаў дома быў амаль цалкам разбураны, загінулі трое чалавек, сярод іх 12-гадовы і 15-гадовы падлеткі, пацярпелі 36 чалавек.
Учора вечары і ўначы Расія зноў здзейсніла ўдары па розных гарадах Украіны. У Харкаве нанесены ўдар па шматпавярховым доме. Яшчэ адзін чалавек загінуў у Сумскай вобласці.
У Харкаве, паводле мясцовых уладаў, авіябомба трапіла ў 9-павярховы жылы дом у Салтаўскім раёне горада. Разбураны пад'езд — з 6-га па 1-ы паверх.
Мэр Харкава Ігар Церахоў паведаміў, што па горадзе быў нанесены ўдар карэктаванай авіябомбай (КАБ). Бомба трапіла ў жылы дзевяціпавярховы дом. Нягледзячы на намаганні медыкаў, жыццё 12-гадовага хлопчыка выратаваць не ўдалося.
Паводле папярэдняй інфармацыі, для атакі расіяне выкарыстоўвалі кіраваную бомбу ФАБ-500 (так называецца з-за яе масы ў 500 кілаграмаў).
Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) Алег Сінягубаў, загінуў 12-гадовы хлопчык. Яго дасталі з-пад завалаў з цяжкімі траўмамі галавы і пераломамі.
«Медыкі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы больш за паўгадзіны. На жаль, выратаваць дзіця не ўдалося, — сказаў Сінегубаў.
Сінягубаў удакладніў, што пад заваламі знаходзіцца яшчэ адзін 15-гадовы хлопец. Пазней стала вядома, што падлетак загінуў.
«Выратавальнікі таксама знайшлі фрагменты цела яшчэ аднаго чалавека, яго асоба ўстанаўліваецца. Паранена 34 мірныя жыхары», — паведаміў Сінягубаў.
Выратавальныя работы працягваюцца. З-за значных разбурэнняў дома ратавальнікі працуюць пад пагрозай абвальвання.
У Кіеве ноччу двойчы была аб'яўленая трывога аб налёце, на подступах да горада адпрацавалі сродкі супрацьпаветранай абароны.
У сталіцы з-за атакі расійскіх беспілотнікаў пашкоджаныя высакавольтная лінія электраперадачы і вокны ў некалькіх дамах, гарэла трава.
Паведамленняў аб ахвярах і разбурэннях няма, паведамілі мясцовыя ўлады.
Пазней, увечары 31 кастрычніка, разборзавалаўпасля ўчорашнягапрылёту КАБапа шматпавярхоўцыў Харкаве быў завершаны. У выніку колькасць пацярпелых вырасла — троечалавек загінулі, у тым ліку двоедзяцей. Пацярпелі36чалавек.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка асудзіў атаку, назваўшы яе "тэрарыстычным актам" і заклікаў міжнародную супольнасць "спыніць Расію і зрабіць гэта з усёй магчымай сілай". Ён падкрэсліў неабходнасць міжнароднай падтрымкі ў барацьбе з расійскай агрэсіяй і зноў папрасіў змацніць падтрымку Украіны ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.
"Партнёры бачаць, што адбываецца кожны дзень. І ў гэтых умовах кожнае іх адкладзенае рашэнне — гэта, па меншай меры, дзясяткі, а то і сотні такіх расійскіх бомбаў супраць Украіны. Іх рашэнні — жыццё нашых людзей. Таму мы павінны разам спыніць Расію і зрабіць гэта з усёй магчымай сілай", — адзначыў украінскі прэзідэнт.
Гэтая атака з'яўляецца часткай працяглай кампаніі Расіі па нанясенні ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры Украіны. За апошнія месяцы падобныя атакі адбыліся ў некалькіх буйных украінскіх гарадах, у тым ліку ў Кіеве, Адэсе і Львове.
Міжнародная супольнасць неаднаразова асуджала такія дзеянні Расіі, называючы іх ваеннымі злачынствамі. Аднак, нягледзячы на санкцыі і дыпламатычны ціск, Расія працягвае сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Украіны.
Паводле ВВС, uniannet, kievreal1, meduzalive