Памёр паліцыянт, які пацярпеў падчас штурму Кангрэса прыхільнікамі Трамп
Памёр паліцыянт, які атрымаў раненні падчас штурму будынка Кангрэса ЗША прыхільнікамі дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа. Кіраўнік паліцыі Капітолія падаў у адстаўку.
Супрацоўнік паліцыі Браян Сікнік памёр увечары 7 студзеня. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай паліцыяй Капітолія, паведамляе meduza.io.
Паліцыянт, які атрымаў траўмы падчас сутыкненняў з прыхільнікамі Трампа, вярнуўся ў размяшчэнне часткі і страціў прытомнасць. Браяна Сікніка даставілі ў шпіталь, але дактарам не ўдалося выратаваць яго жыццё, паведаміла паліцыя Капітолія. Па факце здарэння праводзіцца расследаванне.
"Сёння прыблізна а 21:30 супрацоўнік паліцыі Капітолія Браян Сікнік памёр ад раненняў, атрыманых падчас нясення службы", — гаворыцца ў паведамленні паліцыі Капітолія.
Сікнік, які служыў у паліцыі Капітолія з 2008 года, стаў пятым загінулым пры беспарадках у Вашынгтоне 6 студзеня.
З-за беспарадкаў кіраўнік паліцыі Капітолія Стывен Сунд абвясціў пра адстаўку.
Паводле meduza.io, korrespondent.net