Музей "Auschwitz-Birkenau": рэкордная колькасьць турыстаў
1 мільён 700 тысяч чалавек наведалі ў мінулым годзе Дзяржаўны музей „Auschwitz-Birkenau” у Асвенцыме. Ніколі раней былы гітлераўскі канцлагер не карыстаўся настолькі вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў.
Музей найчасцей наведвалі палякі, брытанцы, амерыканцы, немцы, італьянцы і іспанцы.
У мінулым годзе амаль на палову вырасла колькасць наведвальнікаў з Паўднёвай Амерыкі.
Паводле дырэктара музейнай установы Пятра Цывіньскага, наведванне музея — гэта не толькі ўрок гісторыі, а таксама магчымасць задумацца над адказнасцю за сучасны фармат свету.
Таму, як тлумачыць дырэктар, у многіх дэмакратычных краінах распрацаваныя сістэмы падтрымкі адукацыйных візітаў маладых людзей у такія месцы.
У 2014 годзе былы гітлераўскі лагер смерці ў Асвенцыме наведала больш за 1,5 мільёна чалавек.
Нагадаем, нацысты заснавалі канцлагер „Auschwitz-Birkenau” у 1940 годзе. Да моманту яго вызвалення ў ім былі забітыя больш за мільён чалавек, у асноўным габрэi, палякi, цыганы і савецкія ваеннапалонныя.