«Летні наступ на Украіну» выдыхаецца ўжо напачатку лета?
Расія не перастае «кашмарыць» мірнае насельніцтва Украіны, накіроўваючы ракетныя ўдары на жылыя дамы. Між тым, поспехі на фронце ў арміі РФ вельмі сціплыя, і колькасць атак меншае з кожным днём. Імаверна, «летні наступ на Украіну» выдыхаецца ўжо напачатку лета. Ідзе 1216-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

За мінулыя суткі ва Украіне зафіксавана 142 баявыя сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 23 чэрвеня.
Па-ранейшаму напружаным застаецца Пакроўскі кірунак, дзе абаронцы Украіны спынілі 44 штурмавыя дзеянні расіян у раёнах Малінаўкі, Міралюбаўкі, Мірнага, Новасергіеўкі, Удалага, Катляроўкі, Аляксееўкі і іншых.
На Тарэцкім кірунку расіяне здзейснілі 21 атаку ў раёнах Дыліеўкі, Тарэцка, Леанідаўкі, Русінага Яра і Яблонаўкі.
На Паўночна-Слабажанскім (Курскім) кірунку ўкраінскія абаронцы адбілі 20 атак расіян.
На Ліманскім кірунку армія РФ атакавала 17 разоў, спрабуючы прасунуцца ў раёнах Новага Свету, Карпаўкі, Рэдкадубу, Цвердахлебава і Студні.
На Новапаўлаўскім кірунку расіяне здзейснілі 10 атак паблізу Вясёлага, Шаўчэнка, Багатіру і Свабоднага Поля.
* * *
У ноч на 23 чэрвеня Расія атакавала Украіну 368 сродкамі паветранага нападу, сярод якіх:
- 352 ударных БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікаў іншых тыпаў;
- 11 балістычных ракет Іскандэр-М/KN-23;
- 5 крылатых ракет Іскандэр-К.
Па папярэдніх даных СПА абясшкодзіла 354 сродкі паветранага нападу праціўніка.
- 146 БПЛА збіта агнявымі сродкамі, 193 — лакацыйна страчаныя/задушаныя РЭБ;
- 7 балістычных ракет Іскандэр-М/KN-23 збіта, яшчэ 3 — лакацыйна страчаныя;
- 5 крылатых ракет Іскандэр-К збіта.
У той жа час зафіксаваныя прамыя трапленні сродкаў паветранага нападу праціўніка ў 6 лакацыях, а таксама падзенне збітых (абломкі) на 25 лакацыях у Кіеве і Кіеўскай вобласці.
У розных раёнах Кіева пашкоджаны жылыя дамы, бізнес-цэнтр, станцыя метро «Святошын» і іншыя аб'екты. У доме ў Шаўчэнкаўскі раёне Кіева разбураны цэлы пад'езд жылога шматпавярховага дома. Былі забітыя 6 чалавек, яшчэ 19 атрымалі раненні.
У ноч на 23 чэрвеня падвергнулася чарговай масіраванай паветранай атацы Кіеўская вобласць. У выніку падзення абломкаў збітых варожых цэляў пашкоджаны прыватныя дамы, аўтамабілі, гасцініца, адбыліся пажары. Ёсць загінулая і восем параненых.
Два чалавекі загінулі і яшчэ дзесяць атрымалі раненні ў выніку расійскага ўдару беспілотнікам «Ланцэт» па ўскрайку вёскі Сноўскай абшчыны на Чарнігаўшчыне. Сярод параненых — трое дзяцей.
* * *

* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля дакладаў разведкі заявіў, што Расія спрабуе «ўсімі метадамі выгандляваць» для сябе непрымяненне новых санкцый і паслабленне існых.
«Ключавое, што спрабуе зрабіць Масква, — гэта барацьба супраць санкцый. Яны спрабуюць усімі метадамі выгандляваць для сябе не проста непрымяненне новых санкцый, але і яшчэ паслабленне існуючых... Я дзякую кожнаму, хто прасоўвае, нягледзячы ні на што, санкцыйны парадак дня. Таму што гэта парадак дня набліжэння міру», — адзначыў Зяленскі.
* * *
Краіны NATO ў нядзелю прынялі заяву да будучага саміту, у якім вызначылі мэту да 2035 года павялічыць штогадовыя выдаткі на абарону і бяспеку да 5% ВУП, пераадолеўшы пярэчанні Іспаніі, паведамляюць Reuters і DPA.
Заява, паводле звестак крыніц, атрымала ўхваленне ўсіх 32 чальцоў NATO, але стане афіцыйнай толькі пасля зацвярджэння лідарамі, уключаючы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, на саміце ў Гаазе ў сераду, інфармуе Reuters.
Агенцтва DPA пацвердзіла, што хаўруснікі дзяржаў NATO дасягнулі згоды ў запланаваных мэтах у сферы абаронных выдаткаў за некалькі дзён да важнага саміту ў Гаазе.
* * *
Ва Украіне адкрыўся офіс нарвежскай кампаніі Kongsberg Defence and Aerospace, якая вырабляе сістэмы СПА NASAMS, паведамляе Міністэрства абароны Украіны.
Кіраўнік ведамства Рустэм Умераў нагадаў, што Kongsberg Defence and Aerospace — гэта вядучы нарвежскі вытворца ўзбраення, у прыватнасці зенітнага ракетнага комплексу NASAMS, якія ўжо абараняюць украінскія гарады ад расійскіх ракет і дронаў. Міністр адзначыў, што ў супрацоўніцтве з Kongsberg украінскае Мінабароны факусуецца на развіцці сумесных праектаў у сферы СПА.
«Рыхтуем новыя рашэнні на базе NASAMS — для ўзмацнення абароны насельніцтва і крытычнай інфраструктуры», — адзначыў Умераў.
Кіраўнік абароннага ведамства назваў супрацьпаветраную абарону адным са стратэгічных прыярытэтаў Украіны і дадаў, што Украіна працуе над маштабаваннем вытворчасці і паскарэннем паставак сістэм СПА.
«Адкрыццё офіса — гэта чарговы крок у развіцці партнёрства паміж Украінай, Нарвегіяй і кампаніяй Kongsberg. Разам будзем рэалізоўваць праекты ў сферы вытворчасці перахопнікаў, узмацнення СПА і абароны мора — кірунках, у якіх Kongsberg з'яўляецца сусветным лідарам», — адзначыў Умераў.