Колькі рускіх салдат загінула? Генштаб Украіны падлічыў
Каля 17 700 вайскоўцаў і больш за 140 самалётаў. Такія расійскія старты назваў Генштаб Украіны.
![pamusto_rusisko_tanko_bokstelis_ukrainoje_89562455.jpg pamusto_rusisko_tanko_bokstelis_ukrainoje_89562455.jpg](/img/v1/images/pamusto_rusisko_tanko_bokstelis_ukrainoje_89562455.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па стане на 1 красавіка 2022 года расійскія войскі страцілі ва Украіне каля 17 700 байцоў. Таксама фіксуюцца сур'ёзныя страты баявой тэхнікі. Такую інфармацыю дае Генштаб УСУ на сваёй старонцы ў Facebook.
"Даныя ўдакладняюцца. Падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў", —павеламілі ў Генштабе. Таму прыкладныя лічбы такія:
Агульныя баявыя страты Расіі:
- асабісты склад — каля 17700 чалавек
- танкі — 625
- баявыя браніраваныя машыны — 1751
- артылерыйскія сістэмы — 316
- РСЗА — 96
- сродкі СПА — 54
- самалёты — 143
- верталёты — 131
- аўтамабільная тэхніка — 1220
- караблі/катэры — 7
- цыстэрны з ГЗМ — 76
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 85
- спецыяльная тэхніка — 24
- пускавыя ўстаноўкі АТРК/ТРК — 4
Расійскі бок не імкнецца аператыўна паведамляць пра страты ў шэрагах сваіх вайскоўцаў.
Паводле падлікаў ЗША, расійскія войскі страцілі дакладна больш за 10 000 чалавек забітымі.