Каля аэрапорта Кабула адбыўся выбух

Каля брамы аэрапорта Кабула адбыўся моцны выбух. Пра гэта паведамілі трое журналістаў «Politico» і пацвердзіў прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі. Загінулі не менш за 13 чалавек.

kabul_aeraport.jpg

«Мы можам пацвердзіць факт выбуху каля аэрапорта Кабула. У гэты момант інфармацыі пра пацярпелых няясная. Мы дамо дадатковыя звесткі, калі зможам», — напісаў Кірбі.

Між тым, CNN са спасылкай на крыніцу паведамляе, што ёсць пацярпелыя сярод жыхароў Афганістана. Паводле інфармацыі «Al Jazeera», параненыя як мінімум 15 чалавек. Паведамляецца таксама, што сярод пацярпелых трое амерыканскіх вайскоўцаў. «Sky News Arabia» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што загінулі як мінімум 11 чалавек.

Журналістка «Fox News» Джэніфер Грыфін са спасылкай на ўласныя крыніцы піша, што выбух здзейсніў смяротнік. У раёне аэрапорта таксама была чутная страляніна.

Відавочцы: выбух у Кабуле адбыўся пасярод натоўпу

Відавочцы сітуацыі ў Кабуле распавядаюць, што смяротнік падарваў сябе пасярод вялікага натоўпу афганцаў, якія стаялі ўздоўж сцёкавай канавы на падыходах да аэрапорта ў чаканні праверкі дакументаў. Сярод іх былі жанчыны і дзеці. Яшчэ адзін чалавек распачаў бязладную стральбу.

ВВС паведаміла, што адказнасць за выбух узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Групоўка таксама паабяцала новыя напады.

Паводле tvrain.ru, www.bbc.com, euronews.com