Guardian: На тэрыторыі Расіі дзейнічае група ўкраінскіх спецназаўцаў
Украінскія спецназаўцы дзейнічаюць за ўкраінскай мяжой і наносяць удары па Расіі на яе тэрыторыі, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на The Guardian.
Выданне паведамляе, што пагутарыла з трыма ўкраінскімі спецназаўцамі — 23-гадовым Тарасам, 21-гадовым Уладзіславам і іх камандзірам, 39-гадовым Аляксеем.
Вайскоўцы паведамляюць, што ў выпадку горшага ўкраінскі ўрад будзе адмаўляць любую інфармацыю пра іх.
Адзначаецца,
што яны з'яўляюцца чальцамі батальёна «Братэрства», добраахвотніцкай групы ўкраінскіх спецназаўцаў, якія вядуць барацьбу з
Уладзімірам Пуціным у
глыбіні Расіі.
Іх праца «вар'іруецца ад выкрадання высокапастаўленых крамлёўскіх чыноўнікаў да знішчэння ключавых аб'ектаў вайсковай інфраструктуры і
збівання варожых самалётаў на расійскай тэрыторыі».
Адзін з байцоў, Уладзіслаў, паведамляе, што публічна пра гэта распавядаюць, каб Пуцін і акупанты ведалі, што ўкраінскім байцам «вельмі лёгка перасекчы расійскую мяжу».
«Братэрства» настойвае, што расійскаму вышэйшаму камандаванню жыццёва важна адчуць жар бою на
ўласнай тэрыторыі.
СМІ піша, што добраахвотнікі
«Братэрства» маюць асаблівы статус, «тэхнічна незалежныя ад украінскай арміі, але дзейнічаюць бок
аб бок з
афіцыйнымі сіламі».
Журналісты сустрэліся з
байцамі за кавай у кіеўскім парку імя Тараса Шаўчэнкі. Там яны ў джынсах і джэмперах распавядалі пра свае прыгоды, адпачываючы ад трэніровак, планавання і
місій.
The
Guardian дадае, што «з-за
неафіцыйнага статусу іх
гісторыі нельга было праверыць незалежна, але яны пераканаўчыя і
заслугоўваюць даверу, а таксама надзвычайныя сваёй адвагай».
Тарас кажа, што вярнуўся два тыдні таму пасля, паводле яго
слоў, простай аперацыі: «Нашай групе трэба было завезці пэўную колькасць
выбухоўкі на тэрыторыю Расіі і пакінуць яе ў пэўным месцы».
Але шэсць тыдняў таму, паводле яго слоў, ён завяршыў самую
паспяховую аперацыю: «У нас была задача знішчыць расійскі верталёт, які
перавозіў высокапастаўленых чыноўнікаў расійскага МУС».
Аперацыю правялі не з першага разу, але аднойчы такі збілі
верталёт з пераноснага ЗРК на адлегласці чатыры кіламетры. Байцы пераканаліся, што выбухнуў менавіта верталёт.
Незалежна ад таго, ці загінулі крамлёўскія чыноўнікі ў
верталёце, для Тараса гэта была паспяховая місія, якая дасягнула галоўнай мэты.
Апошняя аперацыя ў Расіі, у якой удзельнічаў Уладзіслаў,
была «месяц таму ў раёне горада Белгарад, дзе за апошнія месяцы ўзарваліся
некалькі складоў боепрыпасаў».
Вайскоўцы адзначаюць, што іх праца — надзвычай небяспечная,
але яны вельмі старанна рыхтуюцца і ўсведамляюць сваю важнасць.
Байцы распавялі журналістам і пра сваіх загінулых напарнікаў, адзначыўшы, што на такіх задачах могуць гінуць і лепшыя прафесіяналы.