ЕС не прызнае вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі

Еўрапейскі Саюз не прызнае вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня.

7cb02fc1ea2c7df485f2c3b0d1f12.jpg


Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль пасля пазачарговай відэаканферэнцыі лідараў краін ЕС, паведамляе карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".
"Мы хочам паслаць выразны мэсэдж: ЕС салідарны з беларускім народам, і мы не ўспрымаем беспакаранасць. Выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні сумленным і не адпавядалі міжнародным стандартам. Мы не прызнаем вынікаў, прадстаўленых беларускімі ўладамі. Народ Беларусі заслугоўвае лепшага", — сказаў Мішэль.
Ён заклікаў беларускія ўлады пазбягаць далейшага гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэстаў.
"Мы заклікаем да пачатку інклюзіўнага нацыянальнага дыялогу. Усе бакі, уключаючы трэція краіны, павінны падтрымаць гэты працэс. ЕС цалкам падтрымлівае ініцыятыву АБСЕ", — сказаў Мішэль.
"Мы здзіўлены смеласцю беларускага народа. Дзесяць дзён запар пасля выбараў беларусы выходзяць на вуліцы. Патрабуюць вызвалення незаконна затрыманых, пакаранне для тых, хто здзяйсняе гвалт, свабоды слова і выказвання і свабодных і сумленных выбараў", — сказала Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўракамісіі.

Лідары ЕС таксама дамовіліся ўвесці санкцыі супраць асоб, якія маюць дачыненне да гвалту і рэпрэсій і фальсіфікацыі выбараў. Пры гэтым у ЕС запэўнілі, што санкцыі не закрануць простых беларусаў.