Дэфіцыт і рарытэт. «Укрпошта» спыніла продаж маркі з расійскім ваенным караблём

«Укрпошта» абвясціла аб спыненні продажу легендарных марак з расійскім ваенным караблём у аддзяленнях. Усяго было прададзена каля 700 тысяч адзінак.

1___5009_650x410.jpg


Жадаючыя яшчэ змогуць набыць марку ў інтэрнэт-крамах. На гэта выдаткавалі 100 тысяч асобнікаў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай кіраўніка «Укрпошты» Ігара Смялянскага.

«Каб усё было сумленна і празрыста, 100 000 марак будуць выдзелены на інтэрнэт-краму. І пачынаючы з чацвярга, у нашай інтэрнэт-краме змогуць набыць маркі (2 ліста на 1 заказ) тыя, хто раней зрабіў заказ у першыя дні, а з пятніцы — любыя кліенты ва Украіне ці за яе межамі. Такім чынам яшчэ больш 8300 кліентаў змогуць атрымаць маркі», — адзначыў Смялянскі.

Астатні тыраж будзе адпраўлены «Укрпоштай» афіцыйным дэлегацыям, музейным фондам, а таксама для міжнародных абавязацельстваў у рамках Сусветнага паштовага саюза і па філатэлістычных абанементах.

Акрамя таго, атрымаць марку зможа кожны супрацоўнік «Укрпошты».

«Калі ласка, не трэба займаць чэргі. Адзінае выключэнне, гэта наша аддзяленне на Майдане ў Кіеве. Там, з 13:00 сёння будуць прадавацца маркі тым 1500+ кліентам, хто ўчора не змог іх атрымаць і запісаўся ў спіс», — дадаў Смялянскі.

Нагадаем, марка з караблём выклікала вялікі ажыятаж. Каля Галоўпаштамта ў Кіеве ўтварылася велізарная чарга. Калі стала вядома пра знішчэнне ракетнага крэйсера «Масква», намаляванага на марцы, ажыятаж толькі ўзмацніўся.