«Імя ніводнага палітвязня не мусіць заставацца па-за ўвагай». У Батумі прайшла акцыя салідарнасці (фота)

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў.

batumi__5__logo.jpg

Беларусы Батумі ў апошнюю нядзелю гэтага года выйшлі на традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
На Радзіме машына рэпрэсій не спыняецца, таму беларуская дыяспара ў паўднёвым Батумі, на жаль, становіцца толькі больш. Удзельнікі акцыі трымаюць у руках сцягі сваіх раёнаў, якія луналі на шматтысячных маршах 2020-га ў Мінску, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, забароненыя ў Беларусі.

batumi__1__logo.jpg
batumi__3__logo.jpg


У некаторых у руках партрэты палітвязняў, сярод якіх двое — журналісты «Новага Часу» Мікалай Дзядок і Дзяніс Івашын. Глеб, мужчына, які прынёс аркушы з партрэтамі, кажа, што для яго асабіста было вельмі важна выказаць падтрымку сваім сябрам, якія цяпер за кратамі:
«На сёння ў Беларусі больш за 1200 людзей, зняволеных праз палітыку. На жаль, пакуль мы не можам выйсці з партрэтамі іх усіх. Таму я сёння прыняў рашэнне выйсці з партрэтамі тых людзей, каго я ведаю асабіста. Гэта журналісты і актывісты: Іра Слаўнікава, Дзяніс Івашын і Мікола Дзядок — «Новы Час», Андрэй Кузнечык — «Радыё Свабода», Воля Гарбунова — вядомая актывістка руху па абароне правоў жанчын, Анджэй Пачобут — адначасова журналіст і актывіст Саюза палякаў, Вольга Маёрава, якая не з’яўляецца прафесійным журналістам, але аддала сябе актывізму і публіцыстыцы.
Я лічу, што імя і прозвішча ніводнага палітвязня — не важна, прызнанага ці не — не мусіць заставацца па-за ўвагай. Калі кожны з нас будзе штодня ўзгадваць пра тых, каго ён ведае асабіста, а калі сярод вашых знаёмых няма такіх людзей, то ўзгадвайце тых, хто найбліжэйшы па духу, мы прынамсі падтрымаем нашу хвалю салідарнасці і дадзім зразумець, калі не самім вязням, то іх блізкім, што яны не забытыя, што іх справа вартая
».

batumi__7__logo.jpg
batumi__8__logo.jpg
batumi__9__logo.jpg
batumi__10__logo.jpg


Сённяшняе мерапрыемства было сапраўды пра салідарнасць. Беларусы Батумі падпісалі паштоўкі —яны паляцяць тым, хто ў Беларусі за кратамі. Але і адчулі салідарнасць з боку тых, хто на Радзіме: беларусы мінскай Грушаўкі сабралі і перадалі падарункі для сваіх суайчыннікаў, якія Новы год вымушана сустракаюць не дома.

batumi__12__logo.jpg
batumi__13__logo.jpg
batumi__14__logo.jpg
batumi__16__logo.jpg
batumi__15__logo.jpg