А 4 раніцы Расія разбамбіла школу ў Харкаве
Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў, а 4 раніцы расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па Шаўчэнкаўскім раёне Харкава.
![szkola_4.jpg szkola_4.jpg](/img/v1/images/szkola_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У якасці мэты ваенныя тэрарысты выбралі агульнаадукацыйную школу. Зараз ратавальнікі разбіраюць завалы. Папярэдне, пацярпелых няма, у гімназіі нікога не было» — заявіў Алег Сінягубаў.