У Рымскай імпэрыі таксама судзілі за дапамогу арыштаваным. Незадоўга да Канстантына

Падзеі гэтага паста тычацца выключна гісторыі Рымскай імпэрыі (пра якую мы ўсе так часта думаем) і не маюць нічога агульнага з самай дэмакратычнай і свабоднай краінай ва ўсім сьвеце на мяжы ХХ і ХХІ ст. Усе супадзеньні з сучаснасьцю — выпадковыя, піша ў сваім Facebook Зьміцер Хведарук.

Імпэратар Дыялектыян

Імпэратар Дыялектыян

Вы чулі пра геніяльнага імператара Дыяклетыяна, апошнюю надзею паганскага Рыма? Яго панаваньне выпала на мяжу ІІІ і ІV стагоддзяў.

Імпэрыя ў той час перажывала цяжкія часы. Яе раздзіралі ўнутраныя канфлікты і зьнешнія небясьпекі.

Ну і вы ж ведалі, што фактычна ўсе імпэратары адразу за Цэзарам не паміралі сваёй сьмерцю, а грамадзянскія войны былі нормай?

Глядзіце таксама

Дык чым нам цікавы Дыяклетыян? Ён фанатычна ўзяўся за навядзеньне парадку і ўладкаваньне імпэрыі. З чаго пачаў? Вырашыў аднавіць «славу рымскіх багоў», вярнуць мужнасьць у сэрцы падданых ды зьнішчыць міласэрнасьць (якая, на думку Дыяклетыяна, разбэшчвала вялікую дзяржаву) і нанесьці сакрушальны ўдар хрысьціянству, якое было (на думку імператара) галоўным ворагам дзяржавы. 

Ён прыдумаў вельмі цікавы і актуальны сродак «змаганьня з міласэрнасьцю, спачуваньнем і салідарнасьцю». Дзеля гэтага быў афіцыйны выдадзены наступны эдыкт:

«Ніхто ня мае права дапамагаць дзяржаўным злачынцам, асуджаным афіцыйным рымскім судом!»

То-бок, калі любы чалавек на абшарах імпэрыі:

— жадаў падтрымаць асуджанага (а за часамі Дыяклетыяна колькасьць вязьняў была ачмурэнная); 

— заснаваць там які RymSol ці крый Божа RymNeedHelp ды прынесьці арыштанту перадачу (папахвае «спонсарствам экстрэмізму»); 

— альбо адважыцца!!! адведаць у вязьніцы (што звычайна рабілі па дамоўленасьці ці праз подкуп) і быў схоплены на «дзяржаўным злачынстве» апісаным вышэй — мусіў цалкам раздзяліць прысуд таго, каму прыйшоў паспачуваць. 

То-бок калі хтосьці прынёс пару бананаў, аліваў ці памідорак, памперсаў ці яшчэ чаго і перадаў усё гэта асуджанаму ці (мабыць) яго блізкім — то мусіў сесьці ў вязьніцу на такі самы тэрмін ці нават атрымаць сьмяротны вырак... Вось такая прасунутая імпэрыя была.

Глядзіце таксама

Ну вы ж самі панімаеце, у якой імпэрыі яны ўсе жылі... 

У 305 годзе Дыяклетыян скончыўся і выправіўся самотна вырошчваць капусту. У 312 годзе адбыліся Мульвійскі мост і Канстантын.