Заява палка Каліноўскага з месца знішчанай дзіцячай пляцоўкі, адрасаваная беларускай арміі

Кіраўнік палка імя Кастуся Каліноўскага наведаў месца прылёту расійскай ракеты ў цэнтры Кіева і запісаў зварот.

f9b039e4_1f62_4b98_a79d_282222d8deac.jpg

«Мінабароны ворага абвясціла, што ўсе ракеты дасягнулі сваёй стратэгічнай мэты. Як вы бачыце, стратэгічная мэта — гэта дзіцячая пляцоўка, парк, цывільныя людзі. Вораг не ў стане змагацца з УСУ і ўсімі абаронцамі, таму ён так баязліва змагаецца з мірным насельніцтвам. 
УСУ даюць па зубах расійскім акупантам на фронце. І стратэгія ворага  палягае ў тым, што яны не могуць супрацьстаяць вайскоўцам, таму яны выкарыстоўваюць тактыку знішчэння цывільнага насельніцтва. Дзяцей і ўсіх тых, хто можа быць на такіх пляцоўках.
Сёння Лукашэнка абвясціў аб стварэнні агульнай групоўкі. Наш адказ адназначны:

aux_head_1657269776_20220708_prohorov_360.jpg


Як толькі з боку Беларусі будзе нейкі рух войскаў, мы першымі будзем сустракаць і даваць па зубах гэтым вайскоўцам. Полк Каліноўскага — гэта тыя, хто будзе сустракаць і знішчаць любога ворага, які будзе ісці на Украіну. Перамога будзе за Украінай!


Трэба адзначыць, што ўсе рашэнні, якія зараз прымаюцца на тэрыторыі нашай акупаванай Беларусі, гэта рашэнні не беларускага народа, але канкрэтна Лукашэнкі і яго куратара Пуціна.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!»