Украіна нацыяналізуе расійскія актывы. Камітэт Вярхоўнай рады падтрымаў законапраект
Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях эканамічнага развіцця падтрымаў законапраект.
Камітэт Вярхоўнай
рады па пытаннях эканамічнага развіцця падтрымаў законапраект аб нацыяналізацыі
расійскіх актываў і маёмасці на тэрыторыі Украіны. Дакумент павінны вынесці на
галасаванне парламента.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook сябра камітэта, народнага дэпутата ад "слугі народа" Раксаланы Підласай.
"Учора ў 22:30 у нас было пасяджэнне Камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях эканамічнага развіцця. На парадку дня — адно пытанне. Нацыяналізацыя маёмасці і грашовых сродкаў юрыдычных асоб РФ... аднагалосна", — адзначыла яна.