Святлана Ціханоўская просіць Вярхоўны суд прызнаць выбары несапраўднымі
21 жніўня Святлана Ціханоўская падала скаргу ў Вярхоўны суд з патрабаваннем прызнаць выбары несапраўднымі. У Вярхоўны суд прадставілі тысячы дакумента — 25 папак — з доказамі парушэнняў падчас выбараў
21 жніўня па даручэнні Святланы Ціханоўскай яе давераныя асобы Вольга Кавалькова і адвакат Максім Знак падалі скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі аб непрызнанні вынікаў выбараў.
Святлана Ціханоўская просіць адмяніць рашэнне ЦВК ад 14.08.2020 і прызнаць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, несапраўднымі.
У Вярхоўны суд былі прадстаўлены тысячы дакументаў, якія пацвярджаюць сістэматычныя парушэнні, дапушчаныя ад пачатку кампаніі і да дня галасавання. Асноўнае парушэнне — гэта фальсіфікацыя выніковых пратаколаў галасавання, дзе колькасць тых, хто прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую ў разы меншая за колькасць тых, хто пацвердзіў свой голас у калектыўным звароце.
Штаб Святланы Ціханоўскай адзначае, што працягне выкарыстоўваць усе законныя механізмы абароны галасоў выбаршчыкаў.