Спіс: хто ўвайшоў у Каардынацыйную раду Святланы Ціханоўскай

Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова апублікавала папярэдні спіс людзей, якія ўвайшлі ў Каардынацыйную раду. Заяўкі на далучэнне яшчэ прымаюцца.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«Дзякуй усім, хто ўжо накіраваў і збіраецца накіраваць заяўку ў Каардынацыйную раду. Да нас ужо звярнуліся сотні выбітных людзей, прафесіяналаў, сапраўдных беларусаў.Выбраць з вартых кандыдатаў вельмі складана, таму ўсе, хто выказаў жаданне працаваць, змогуць прыняць удзел у працы пашыранага складу рады, яе рабочых і экспертных груп. Асноўны склад Каардынацыйнай рады будзе сфарміраваны такім чынам, каб найлепш прадстаўляць беларускі народ. Цяпер апрацоўваюцца заяўкі тых, хто ў гэтыя дні піша новую старонку беларускай гісторыі, у тым ліку дэлегатаў нашых найбуйнейшых заводаў», напісалаВольга Кавалькова.
Паводле яе, на бягучы момант пацвярджаецца ўключэнне ў склад Каардынацыйнай рады наступных беларусаў (у алфавітным парадку):
Святлана Алексіевіч — Нобелеўскі лаўрэат па літаратурыЛюдміла Антонаўская — старшыня асацыяцыі "Інавацыйнае прыборабудаванне"Павел Белавус — заснавальнік і ўладальнік Symbal.byАлесь Бяляцкі — праваабаронца, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна"Андрэй Вітушка — дзіцячы лекар-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук.Лілія Уласава — міжнародны медыятар, юрыстВіталь Валянюк — дырэктар ProbusinessАлана Гебрэмарыям — актывістка Моладзевага БлокаЮрась Губарэвіч — палітык, старшыня руху «За Свабоду»Павел Данейка — кіруючы Групы кампаній ІПМ,Аляксандр Дабравольскі — палітык, сябра Палітрады АГПАлесь Дуко — адміністрацыя парку "Вялікі Камень"Уладзімір Дунаеў — прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэтаАндрэй Ягораў — палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыіМаксім Знак — юрыстСвятлана Калінкіна - журналістВольга Кавалькова — давераная асоба Святланы ЦіханоўскайМікалай Казлоў — давераная асоба Святланы ЦіханоўскайМарыя Калеснікава — каардынатар штаба Віктара БабарыкіДзмітрый Крук — эканамістІгар Кабушкоў — прадстаўнік студэнцкай супольнасціАндрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыстЯўген Лівянт — педагог, кіраўнік рэпетытарскія цэнтра "100 балаў"Сяргей Макейкаў — дэлегат БМЗТаццяна Марыніч — заснавальнік групы кампаній BELBIZУладзімір Пугач — J-MORS, музыкант, юрыстВіталь Рымашэўскі — сустаршыня БХДГанна Севярынец — настаўнік, пісьменнік, літаратуразнаўцаАндрэй Стрыжак — актывіст кампаніі BY-COVIDЮрый Хашчавацкі - кінарэжысёрАляксандр Ценцер — Кіраўнік групы кампаній «А-100»Уладзімір Цэслер — мастакСяргей Чалы — незалежны аналітык, эканамістЮлія Чарняўская — культуролаг, прафесарАляксей Шчурко — бізнесмен GURTAM
Вольга Кавалькова зазначыла, што яшчэ ідзе працэс фарміравання асноўнага складу Каардынацыйнай рады, і будуць створаны пляцоўкі для працы пашыранага складу, рабочых і экспертных груп.
Рэгламент Каардынацыйнай рады будзе апублікаваны ў бліжэйшы час. Першае пасяджэнне рады адбудзецца ў бліжэйшыя дні, пра час і месца будзе абвешчана дадаткова.