СМІ: Украіна на наступным тыдні разарве дыпадносіны з РФ

8 лістапада расійскія СМІ паведамілі аб магчымым разрыве дыпламатычных адносін паміж Украінай і Расіяй.

11_compressed.jpg

Спасылаючыся на крыніцу ў Вярхоўнай Радзе інфармагенцтвы паведамілі, што 16 лістапада ў другім чытанні парламент Украіны разгледзіць пытанне разрыву дыпламатычных адносін з РФ.
Крыніца сцвярджае, што за такое рашэнне прагаласуюць большасць парламентарыяў, а пазней Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпіша адпаведны ўказ па дадзенай падставе. У выніку расійскія дыппрадстаўніцтвы ва Украіне і ўкраінскія ў РФ будуць зачыненыя. Прадстаўляць інтарэсы Кіева ў Маскве будуць альбо Беларусь, альбо Швейцарыя.
Таксама адзначаецца, што ў сітуацыі, якая склалася ў Парашэнкі і яго паплечнікаў няма іншага выйсця, як прыняць змены.
Паводле belnovosti.by