Савет ЕС правядзе экстранны відэасаміт па Беларусі
Народ Беларусі мае права вызначыць уласную будучыню, заявіў старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль. Ён назваў недапушчальным гвалт супраць дэманстрантаў.
На фоне масавых акцый пратэсту ў Беларусі старшыня Савета Еўрасаюза Шарль Мішэль абвясціў аб правядзенні ў сераду, 19 жніўня, надзвычайнага відэасаміта ЕС па сітуацыі ў Беларусі. "Народ Беларусі мае права вызначыць сваю будучыню і свабодна абраць свайго лідара. Гвалт супраць пратэстуючых непрымальны і недапушчальны", — напісаў Мішэль у сваім мікраблогу Twitter у панядзелак, 17 жніўня.
Ён удакладніў, што відэасаміт ЕС па Беларусі прызначаны на 12-ую гадзіну па сярэднееўрапейскім часе.
Дапамога і санкцыі
Лідары краін ЕС абмяркуюць, якую дадатковую дапамогу яны могуць аказаць Беларусі. У якасці магчымых варыянтаў абмяркоўваецца ўстанова фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі, фінансаванне праектаў у падтрымку медыйнага плюралізму ў гэтай краіне, кансультаванне па пытаннях рэформы праваахоўных органаў, пашырэнне студэнцкага абмену, а таксама аблягчэнне доступу беларусаў да рынку працы ў ЕС.
Раней паведамлялася, што Еўрасаюз запусціў працэс увядзення санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, якія абвінавачваюцца ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і ў датычнасьці да жорсткага падаўлення акцый пратэсту ў гэтай краіне. У той жа час Польшча, Чэхія, краіны Балтыі і Данія заклікалі ЕС выступіць у якасці пасярэдніка паміж Аляксандрам Лукашэнкам і апазіцыяй.
dw.com