Расія на перамовах з Украінай падзяліла свае патрабаванні на тры часткі

Расійска-украінскія перамовы павінны пачацца а 15 гадзіне ў Брэсцкай вобласці. Расія ў ходзе другога раўнда перамоваў гатовая абмяркоўваць пытанне гарантый бяспекі.

Уладзімір Мядзінскі

Уладзімір Мядзінскі


«Перамовы адбудуцца, мы зараз у кантакце з украінскім бокам, там жа дзе і былі запланаваны, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Беларусі. Расійская дэлегацыя чакае. ... Я думаю, што ў 15 перамовы пачнуцца», — заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі ў відэа, апублікаваным пасольствам Расіі ў Беларусі.

Блок «расійскіх прапаноў» на перамовах з Украінай складаецца з ваенна-тэхнічнага, гуманітарна-міжнароднай і палітычнай частак.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамля ёсць падставы меркаваць, што «ўкраінская дэлегацыя зацягвае перамовы».

А са слоў кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, Расія падчас другога раўнда перамоваў гатовая абмяркоўваць пытанне гарантый бяспекі і Украіны, і ўсёй Еўропы. Але, па яго словах, «мірныя дамоўленасці» РФ і Украіны абавязкова павінны ўключаць пункт аб знішчэнні ўзбраенняў, якія пагражаюць Маскве.

«Патрабаванні Расіі мінімальныя», — лічыць Лаўроў.