Пяскоў: падпісанне дакументаў па выніках перамоў Лукашэнкі і Пуціна не плануецца
Па выніках перамоў Лукашэнкі і Пуціна 9 верасня не плануецца падпісання якіх-небудзь дакументаў. Пра гэта заявіў сёння прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Пяскоў таксама пракаментаваў сённяшнюю заяву Лукашэнкі, што той будзе абмяркоўваць з Пуціным сітуацыю ў Афганістане. Ён заявіў, што такая тэма заяўлена, але ў Крамлі чакаюць, што асноўным зместам сустрэчы стануць двухбаковыя адносіны, паведамляе REFORM.by.
«Сітуацыя ў Афганістане — гэта тая тэма, якая будзе на парадку дня. Вядома, кіраўнікі абмяняюцца думкамі, таму што ў плане міжнародных спраў — гэта адзін з ключавых пытанняў, але, вядома, галоўным чынам, мы зыходзім з таго, што гаворка ўсё-ткі пойдзе пра двухбаковыя расійска-беларускія адносіны», — сказаў Пяскоў.
Нагадаем, на мінулым тыдні пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў, што 9 верасьня Лукашэнка і Пуцін могуць падпісаць дарожныя карты інтэграцыі. Пазней была апублікаваная заява, у якім гаварылася, што расійскія СМІ няправільна інтэрпрэтавалі словы пасла: дакументы могуць падпісвацца на пасяджэнні саюзнага Саўміна, які адбудзецца пазней.
Сам Лукашэнка сказаў, што калі бакі прыйдуць да пагаднення, то дакументы могуць быць вынесеныя на Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы.