Кожны пяты літовец лічыць Беларусь варожай дзяржавай

Праўда, самай варожай літоўцы лічаць Расію. На замову DELFI кампанія па даследаванні грамадскай думкі і рынку Spinter tyrimai правяла апытанне.



litva_0206.jpg

Фота — БЕЛТА

Па яго выніках самай варожай для Літвы краінай аказалая Расія. Такое меркаванне выказалі 72,5% рэспандэнтаў.

Яшчэ адной варожай дзяржавай жыхары лічаць Польшчу — 26,8% рэспандэнтаў. На трэцім месцы па варожасці для літоўцаў ідзе Беларусь — 19,1%. Яшчэ 2,8% лічыць варожымі паўночныя краіны, 1,2% — краіны Балтыі.

Жыхары таксама назвалі дружалюбныя Літве краіны. Па выніках апытання большасць рэспандэнтаў лічыць дружалюбнымі краіны Балтыі — Эстонію і Латвію (71,4% рэспандэнтаў).

Другое месца занялі паўночныя краіны — Данія, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя (46,4%).

Польшчу лічаць сяброўскай 12,6% рэспандэнтаў, Беларусь — 6,5%, Расію — 3,6%.

Дарэчы, людзі, старэйшыя за 46 гадоў, часцей называлі дружалюбнымі краіны Балтыі і Польшчу ці Беларусь.

euroradio.fm