Кіраўнік Харкаўскай адміністрацыі: «Расійцы замарудзілі наступ, зразумеўшы марнасць спробаў захапіць горад»

Разам з тым расійскія войскі працягваюць трымаць Харкаў у аблозе, перашкаджаючы дастаўцы туды гуманітарных грузаў і эвакуацыі насельніцтва.

1646731286_7190.jpg

Вораг замарудзіў свае наступальныя дзеянні, зразумеўшы, што спробы захапіць Харкаў — марныя.

Пра гэта паведаміў старшыня Харкаўскай АДА Алег Сінягубаў, піша unian.net.

«Мы ўтрымліваем свае пазіцыі. Прарываў і мерапрыемстваў баявых падраздзяленняў праціўніка і яго дыверсійна-разведвальных груп у горад за мінулыя суткі не было. Складаная сітуацыя па горадзе Ізюм. Расійскія войскі спрабавалі захапіць горад, мы адстаялі. Але расійскі акупант працягвае трымаць горад у аблозе, перашкаджаючы дастаўцы туды гуманітарных грузаў і эвакуацыі насельніцтва», — адзначыў ён.

Са слоў Сінягубава, сёння ўлада паспрабуе адправіць гуманітарныя грузы ў Балаклею, Ізюм, Ліпцы — гэта самыя крытычныя кірункі.

«Адносна эвакуацыі. Працэс забеспячэння бяспекі працягваем, толькі «Укрзалізніцай» з Харкава эвакуіравалі больш за 600 тысяч чалавек. Нашы вайскоўцы атрымліваюць новае ўзбраенне і папаўненне асабовага складу. А самае галоўнае — маюць моцны баявы дух», — удакладніў ён.