Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 14.00 склала 65,19%
Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 14.00 склала 65,19%. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 63,5% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай — 67,35%, Гомельскай — 75,83%, Гродзенскай — 65,75%.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 64,21% выбаршчыкаў, Магілёўскай — 72,57%. Горад Мінск перайшоў пяцідзесяціпрацэнтную мяжу — 52,3%.