735-ты дзень вайны: Расія плануе «Майдан-3» ва Украіне

Украіна збіла усе начныя «Шахеды», у Херсоне і на Сумшчыне загінулі людзі, украінская выведка выкрыла планы Расіі наконт «Майдана», Еўрасаюз працягне падтрымку Украіны.

Фота Генштаба УСУ

Фота Генштаба УСУ

***

Авіяцыя Сіл абароны Украіны нанесла ўдары па 15-ці раёнах засяроджвання асабовага складу арміі Расіі.

Падраздзяленнямі паветраных сіл УСУ былі знішчаны два знішчальнікі-бамбавікі Су-34 і чатыры разведвальныя БПЛА. Падраздзяленні ракетных войскаў нанеслі ўдары па трох раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі, двух артылерыйскіх сродках, сродку супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай станцыі расіян.

***

У ноч на 28 лютага 2024 года Расія атакавала Украіну зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300 з акупаванай Данеччыны і 10-ю ўдарнымі БПЛА тыпу «Shahed» з раёна Прыморска-Ахтарск у Расіі.

У выніку супрацьпаветранага бою мабільнымі агнявымі групамі Сіл абароны і зенітнымі ракетнымі падраздзяленнямі паветраных сіл знішчана 10 «Шахедаў» з 10-ці ў межах Адэскай і Мікалаеўскай абласцей.

***

У выніку падзення абломкаў збітага расійскага дрона ў Адэсе адбылося замыканне ў электрасетцы аб'екта крытычнай інфраструктуры, узнік пажар, які аператыўна быў ліквідаваны.

«Пажар, які ўзнік, аператыўна ліквідаваны. Людзі не пацярпелі», — паведамілі Сілы абароны поўдня.

***

Расійскія вайскоўцы падчас абстрэлу патрапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў Херсонскай вобласці, у прыватнасці, былі пашкоджаны 12 шматпавярховак і 15 прыватных дамоў.

У Херсоне зафіксаваны траплянні ў грузавое судна, таксама пашкоджаны аўтамабілі. За суткі з-за расійскай агрэсіі 1 чалавек загінуў, яшчэ 2 чалавекі атрымалі раненні.

***

На Сумшчыне падчас абстрэлу загінулі праваахоўнікі.

У Сумскай вобласці ў выніку абстрэлу акупантаў загінулі двое паліцэйскіх, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Расіяне патрапілі ў іх, калі яны прыехалі на дакументаванне наступстваў прылётаў па будынку фермерскай гаспадаркі. 

***

Паветраныя сілы ўзброеных сіл Украіны заявілі, што за 10 дзён збілі 10 расійскіх вайсковых самалётаў: дзевяць найлепшых знішчальнікаў-бамбавікоў ВПС Су-34 і Су-35, а таксама рэдкі самалёт-радыёлакатар А-50 імя Бярыева.

Расіяне губляюць самалёты ў 20 разоў хутчэй, чым могуць іх замяніць, бо расійская аэракасмічная прамысловасць нягледзячы на санкцыі спрабуе вырабляць больш за некалькі дзясяткаў новых баявых самалётаў у год.

***

Еўрапарламент ухваліў 50 млрд еўра дапамогі Украіне.

Еўрапейскі парламент падтрымаў рашэнне аб пачатку Ukraine Facility — інструмента, які прадугледжвае магчымасць атрымання Украінай у 2024-2027 гадах фінансавай і тэхнічнай дапамогі ЕС на агульную суму 50 млрд еўра. Гэтая пастанова таксама павінна быць падтрымана Радай ЕС, пасля чаго яна ўступіць у дзеянне. Са слоў міністра фінансаў Украіны Сяргея Марчанкі, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ЕС даў Украіне блізу 26 млрд еўра наўпроставай бюджэтнай падтрымкі.

***

«Майдан-3». Камітэт прэзідэнта па разведцы раскрыў планы акупантаў.

Камітэт у пытаннях выведкі пры прэзідэнце Украіны заявіў, што расійская спецаперацыя «Майдан-3» дасягне кульмінацыі ў сакавіку-траўні 2024-га года. Паводле задумы акупантаў, ім удасца «расхістаць сітуацыю» ва Украіне на першую палову чэрвеня — і тады ёй будзе нанесена ваеннае паражэнне на ўсходзе, у гэтым і ёсць ключавая ідэя аперацыі захопнікаў. Асноўныя напрамкі і мэты ворага — зрыў украінскай мабілізацыі, распаўсюджванне дэзынфармацыі аб няздольнасці Украіны атрымаць перамогу, стварэнне і распаўсюджванне фэйкаў аб «стомленасці ад Украіны» сярод партнёраў і саюзнікаў у свеце. Глабальная міжнародная мэта расійцаў — паменшыць падтрымку Украіны з боку праўкраінскай кааліцыі ў свеце.

***

За суткі расіяне страцілі 1060 вайскоўцаў, 2 самалёты, 20 артсістэм, 14 танкаў і больш за 20 беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню, паведамляе Генштаб.

Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.2022 па 28.02.2024 арыенціровачна склалі:

асабовага складу — каля 412 610 (+1060) чалавек;

танкаў — 6570 (+14) адз.;

баявых браніраваных машын — 12508 (+14) адз.; 

артылерыйскіх сістэм — 10029 (+20) адз.;

РСЗА — 1000 (+0) адз.; 

сродкаў СПА — 688 (+2) адз.; 

самалётаў — 342 (+2) адз.; 

верталётаў — 325 (+0) адз.,

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7753 (+24) адз.;

крылатых ракет — 912 (+0) адз.;

караблёў / катэраў — 25 (+0) адз.;

падводных лодак — 1 (+0) адз.;

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 13112 (+47) адз.;

спецыяльнай тэхнікі — 1594 (+6) адз.