Топ-10 фільмаў Стэнлі Кубрыка, вялікага нешматслоўнага рэжысэра

На гэтым тыдні адзначалася 94-годзьдзе з дня народінаў майстра. За даволі працяглае жыцьцё ён зьняў ня шмат, але затое амаль кожная стужка – гэта пэрліна ў гісторыі кіно. Мы склалі сьпіс з дзесяці яго лепшых працаў на вялікім экране. Прыемнага прагляду!

Кадр з аднаго з фільмаў нашай падборкі

Кадр з аднаго з фільмаў нашай падборкі

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Завадны апэльсін (A Clockwork Orange). 1971

a_clockwork_orange.jpg

Дзе толькі кінажыцьцё не паматляла выканаўцу галоўнай ролі ў гэтым фільме Малкальма Макдаўэла, але тут ён, здаецца, адрываўся напоўную. Моцная літаратура ад Энтані Бёрджэса лягла на магутную рэжэсуру Стэнлі Кубрыка. Атрымалася выбуховая бомба з ультрагвалтам на вуліцах Лёндана. За гісторыяй жыцьця лідара мясцовай падлеткавай банды, які забівае і гвалтуе, а потым трапляе на прымусовыя экспэрымэнты ў мясцовую клініку – хадзілі глядзець натоўпамі.

Гэта быў жорсткі час брытанскага грамадзтва, калі эпоха Чэрчыля ўжо пакрылася пылам, а жалезная лэдзі Маргарэт яшчэ толькі плянавала як выратаваць краіну.

На Оскары гэтая брытанская стужка атрымала шмат намінацыяў, хаця і не выйграла ніводнай, што дазваляе сказаць: можна паказаваць не самым маленькім дзецям, бо строгія норавы кінаакадэміі зусім ужо чарнухі не заўважылі.

Нумар 9. Лаліта (Lolita). 1962

lolita.webp

Верагодна вам больш знаёмая сучасная экранізацыя твора Набокава, якая выйшла ў сьвет дзякуючы Эдрыэну Лайну ў 1997 годзе. Аднак менавіта праца Кубрыка была галоўнай і першай. Над сцэнаром працаваў і сам аўтар шакавальнага раману. Для кінаадаптацыі ён нават зьмяняў некаторыя літаратурныя асновы кнігі. Але ў выніку Стэнлі Кубрык хутчэй узяў той сцэнар у якасьці натхненьня, і стварыў кіно “па матывах” з пазначэньнем Набокава як аднаго са сцэнарыстаў.

Ішоў 1962 год і перанесьці на шырокі экран падрабязкі літаратурнай крыніцы не ўяўлялася магчымым. Нават узрост Лаліты ў фільме крыху скарэктавалі, каб не было зандта шмат абвінавачваньняў у пэдафіліі: яна стала не 12-гадовай паненкай, а ажно 14-гадовай.

Сюжэт шырокай публіцы вядомы. Што да экранізацыі: яны вельмі прыгожая і пазбаўленая непатрэбнай гіпэрбалізаванасьці таго далікатнага пытаньня вакол якога круціцца гісторыя.

Нумар 8. Суцэльнамэталічная абалонка (Full Metal Jacket). 1987

full_metal_jacket.jpg

Такую назву маюць баепрыпасы, якімі забівалі безьліч в’етнамцаў, каб ня быць забітымі самім. Рэалістычны, ваенны і адначасова ўльтра анты-ваенны фільм Стэнлі Кубрыка. На жаль, такую гісторыю можна з лёгкасьцю экстрапаляваць на амаль любую сучасную вайну, калі яшчэ ўчорашнія хлопчыкі праз месяц-другі падрыхтоўкі становяцца аўтаматычнымі прыладамі на вайне.

Страшэнная гісторыя, калі чалавек трапляе з-за хатняга стала з малінавым джэмам у дзікія джунглі, дзе яго лягчэй забіць, чым пакінуць жывым да наступнага дня. Над фільмам працавалі рэальныя сьведкі і ўдзельнікі вайны. Калі прагнеце татальнай заварушкі ўсіх супраць усіх – праверце свае жаданьні па выніках прагляду фільма.

Нумар 7. Забойства (The Killing). 1956

the_killing.webp

Клясычны ідэальны нуар-фільм пра выдатна сплянаванае рабаваньне. Стэнлі Кубрык ужо ў самую раньнюю прафэсійную пару вырашыў граць не па звыклых правілах. Рэжысэр стварае фільм, які не паказвае гісторыю ад пачатку і аж да самага канца, прасьцей кажучы лінейна. Але насуперак гэтаму гледачы знаёмяцца з заблытанай гісторыяй блёкамі.

Бліскуча прадуманая стужка з дэталямі, у якіх хаваецца ўсё самае галоўнае. Рабаваньне на фантастычную суму сутыкаецца з адной праблемай: адзін з хаўрусьнікаў выпадкова вырашае крыху разьвязаць язык. А гэта ў такіх справах да добрага не даводзіць.

Нумар 6. Сьцежкі славы (Paths of Glory). 1957

paths_of_glory_3.jpeg

Стэнлі Кубрык стварыў вельмі добры фільм пра вайну. Пазьбягаючы яскравых баявых відовішчаў, рэжысэр паглыбляецца ў цёмныя траншэі Першай сусьветнай вайны.

Кірк Дуглас у ролі палкоўніка стварае вобраз шчырага вайскоўца, які даведзены да мяжы зьнішчэньня самазабойчымі загадамі вышэйшага кіраўніцтва. Яго голас становіцца голасам розуму сярод ваеннага абсурду. У цэнтры фільма – яго непахісная абарона трох жаўнераў, несправядліва абвінавачаных у баязьлівасьці на полі бою.

Назва фільма, узятая са знакамітага радка «Сьцежкі славы вядуць толькі ў магілу», заключае ў сабе яго сутнасьць.

Нумар 5. 2001 год: Касьмічная Адысея (2001: A Space Odyssey). 1968

2001_a_space_odyssey_1.webp

Гэтая карціна прымусіла мільёны хлопчыкаў і дзяўчынак марыць пра тое, каб стаць астранаўтамі. Стэнлі Кубрык, які яе зьняў, трапіў у самую кропку — 1968 год, калі яна выйшла на экраны быў часам сапраўднага засваеньня космасу, з першымі палётамі, першымі людзьмі ў адкрытай прасторы космаса і падрыхтоўкай да палёту на Месяц.

І Кубрык таленавіта выкарыстаў усеагульную цікавасьць у сваім шэдэўры. Мы бачым з чым сутыкаецца чалавецтва праз дзікае разьвіцьцё тэхналёгій, як сама чалавечая прырода распачынае працэс трансфармацыі. Чалавек у гэтым палёце за невядомым сутыкаецца з тым нябачным, магутным і небясьпечным, што задаецца пытаньнем — а ці не лепей было спыніцца на нейкім этапе імклівага разьвіцьця.

Стужка створаная даўно, але і сёньня выглядае сучасна.

Нумар 4. Доктар Стрэйнджлаў, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў атамную бомбу (Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worrying and Love the Bomb). 1964

dr._strangelove_or_1.webp

З такой доўгай мудрагелістай назвай Стэнлі Кубрык стварыў шэдэўральную стужку. Найперш — гэта камэдыя. Стварыць іранічны фільм пра ядзерную вайну — тое яшчэ выпрабаваньне. Кубрык за гэта атрымаў намінацыю на Оскар як лепшы рэжысэр, а сам фільм быў вылучаны яшчэ ў трох: лепшы фільм года, лепшы адаптаваны сцэнар і лепшая мужчынская роля (Пітэр Сэлерс). Актор выканаў цэлых тры ролі ў фільме: амерыканскага прэзідэнта, брытанскага вайскоўца, а таксама прыкаванага да інваліднага вазка нямецкага навукоўца Стрэйнджлава.

Напачатку фільма адзін з амэрыканскіх генэралаў лічыць, што камуністы зьбіраюцца скрасьці «цялесныя сокі» амерыканцаў (што гэта значыць, даведаецеся падчас прагляду), і скіроўвае самалёты з бомбамі на Маскву. Што будзе далей — глядзіце самі ў гэтым цудоўным фільме.

Нумар 3. Спартак (Spartacus). 1960

spartacus_3.webp

Калі хтосьці згадвае Стэнлі Кубрыка, розум часта блукае па лабірынтах калідораў «Зьзяньня» або касьмічных цудаў «2001: Касьмічная адысея». Тым не менш, у творчасьці гэтага кінематаграфічнага генія знаходзіцца гістарычная эпапея «Спартак» з Кіркам Дугласам у галоўнай ролі.

Дуглас, зь яго выразнымі рысамі твару і нястомным духам, увасабляе фракійскага глядыятара. Яго вобраз раба, які стаў паўстанцам, што змагаецца супраць багацьця і бязьлітаснай магутнасьці Рымскай імпэрыі, застаецца адной з самых знакавых роляў у гісторыі кіно.

Стужка не толькі паказвае грандыёзныя бітвы і шырокія краявіды Імпэрыі, але таксама вылучае на першы плян інтымныя і глыбокія адносіны паміж героямі. Раман зьяўляецца сьведчаньнем ідэі, што нават сярод хаосу вайны каханьне можа не толькі выжыць, але і квітнець.

Нумар 2. Шырока заплюшчаныя вочы (Eyes Wide Shut). 1999

eyes_wide_shut_1.jpg

Стужка, якая не падыйдзе для дзяцей. Гэты твор пры паказе на ТБ рэзалі, бо апошні фільм Стэнлі Кубрыка быў выбухным.

«Шырока заплюшчаныя вочы» лічыцца адным з самых загадкавых фільмаў рэжысэра. Ніколь Кідман і Том Круз, якія граюць сямейную пару, і ў жыцьці на той час былі ў шлюбе. Гэта дадавала дадатковай эмацыйнасьці і жарсьці стужцы.

Правакацыйнае кіно, якое кідае гледачоў у сьвет здрады, пошуку даверу і цёмных бакоў сумеснага жыцьця. Герой Тома Круза атрымліваецца ўцягнутым у заблытаныя правілы жыцьця вышэйшага сьвету, дзе пад маскаю ўпарадкаванага існаваньня знаходзіцца поўная супрацьлегласьць. Таемныя вечарыны, дзе можа адбыцца ўсё што заўгодна.

Сам Стэнлі Кубрык недажыў некалькі тыдняў да сусьветнай прэм’еры ўласнага шэдэўра.

Нумар 1. Зьзяньне (The Shining). 1980

the_shining_1.avif

Калі не баіцеся засынаць пасьля трылераў — спакойна заплянуйце прагляд гэтага шэдэўра на позьні вечар. Кадры з фільма Стэнлі Кубрыка бачылі мільёны людзей, якія нават і не глядзелі сам фільм. Тысячы мемаў прыдуманыя з тварам героя Джэка Нікалсана. Але лепш за ўсё — сесьці і паглядзець урэшце тое, пра што чулі шматкроць.

Трымайце моцна за руку блізкага чалавека і націскайце на плэй. Галоўны герой становіцца зімовым даглядчыкам у гатэлі, дзе ніхто не жыве ў сьнежны сэзон папросту з той прычыны, што даехаць туды немагчыма праз сьнегапады. Герой Нікалсана – пісьменьнік, але яго творы не бяруцца публікаваць, таму ён марыць аб творчым адпачынку гэтай зімой. Ён бярэцца за працу па доглядзе за гатэлем і селіцца там з жонкай і сынам, які пакутуе на псыхічныя захворваньні. Замкнёная зімовая прастора пачынае дзейнічаць на прысутных. Як бы тут ня страціць розум.

Прыемнага прагляду!