Фестываль кельцкай культуры «САМАЙН 2019»
26 кастрычніка 2019 года ў цэнтры Мінска, на тэрыторыі Цэнтральнага Батанічнага саду НАН РБ, у трэці раз разгорнецца маштабны фестываль Самайн, прысвечаны кельцкай культуры!
Гасцей фестывалю чакаюць open-air канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, конкурс вогненных тэатраў і ірландскія танцы, сілавыя «Гульні Горцаў», друіды і шатландскія дудары, вялікі рынак рамеснікаў і фудкорт, рэлакс-пляцоўкі, а таксама розыгрышы і конкурсы ад партнёраў фестывалю!Самайн - адно з найважнейшых кельцкіх святаў, дзень пераходу прыроды ад восені да зімы, калі жывёльны і раслінны свет засынае і вяне на час халадоў, каб набрацца сіл, выдыхнуць, а потым зноў абудзіцца ад доўгага сну. Кельты верылі, што ў дні святкавання Самайна сутыкаюцца знешні і іншы свет, рэальнае сплятаецца з магічным, жывое з нежывым.Самайн мае пэўныя аналогіі з беларускім восеньскім святам «Багач».***
Пачатак мерапрыемстваў у 11.00 26 кастрычніка 2019 года.
Дзеці да 6 гадоў, шматдзетныя сем'і, вайскоўцы тэрміновай службы, інваліды ўсіх груп, сіроты - уваход бясплатна.
Даведкі па тэл. (017) 292-69-15Падрабязнасці: https://vk.com/samhainminsk