Улады прызналі экстрэмісцкімі шэраг тэлеграм-каналаў

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

20200422_gaf_u55_706.jpg

Улады прызналі экстрэмісцкімі шэраг тэлеграм-каналаў. У прыватнасці:
«Мозырь 97%»«Гомель Советский 97%»«Водители 97»«Речица для жизни ЧАТ»«Брест. Слухи и факты»«Брест 97%».
Зараз за перапосты з гэтых каналаў пагражае адміністратыўнае пакаранне.
Звяртае ўвагу шалёная папулярнасць гэтых і падобных лакальных чатаў. Так, у канала «Брест 97%» — больш за 12700 падпісчыкаў, у «Мозырь 97%» — больш за 4900. І гэта не пасіўныя падпісанты, у каналах ідзе актыўны абмен думкамі.