У Мінску быў затрыманы Алесь Макаеў

У Менску міліцыя амаль на гадзіну затрымала прадпрымальніка і грамадскага актывіста Алеся Макаева. Гэта адбылося падчас сходу прадпрымальнікаў і гандляроў на рынку ў Ждановічах.



71aed00a_7f66_4a18_ab04_aadd40547df1_mw1024_s_n_263x200.jpg

Яны абмяркоўвалі сітуацыю, якая склалася з 1-га сакавіка. З гэтага дня дробныя гандляры, згодна з укакзам прэзідэнта №222, не маюць права працаваць без сертыфікатаў і накладных. Па словах Алеся Макаева, пасля сходу начальнік міліцыі Цэнтральнага раёна Менска Артур Шахлай прапанаваў яму прайсці ў аддзяленне міліцыі для дачы тлумачэнняў:

–  Узялі тлумачэнні, я падпісаў. На гэтай жа паперы фармата А4 я папярэджаны, што забавязаны прыйсці ў суд, а ў выпадку майго нез’яўлення там – нясу адміністрацыйную адказнасць.

На пытанне Алеся Макаева, будзе суд ці не, начальнік міліцыі Цэнтральнага раёна Менска адказаў, што гэта вырашае не ён.

„А пакуль што я, дзякуй богу, на волі,” – сказаў Алесь Макаеў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radyjo.net