У Амельянцы знішчана адзіная ў Камянецкім раёне школа з беларускай мовай навучання
Змаганне за адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне, што на Берасцейшчыне, цягнулася больш за два гады.
У Амельянцы знішчана адзіная ў Камянецкім раёне школа з беларускай мовай навучання. За захаванне амельянецкай школы сабралі больш за тысячу подпісаў. Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.
Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам: школы ў Амельянцы больш не будзе.
Усіх дзяцей, якія вучыліся там, перавялі ў школу вёскі Пагранічная. Мясцовыя лічаць, што неабходнасць напаўнення школы ў Пагранічнай і стала прычынай закрыцця Амельянецкай сярэдняй школы, на новым месцы дзеці будуць вучыцца па-руску, а на ўвесь Камянецкі раён не засталося аніводнай школы з беларускай мовай адукацыі.