Расследаванне: Нявестка Лукашэнкі лётае на прыватных джэтах, уся сям'я мае дыпламатычныя пашпарты

Нявестка Аляксандра Лукашэнкі, жонка Віктара Лілія, стала гераіняй новага матэрыялу «Альянсу расследвальнікаў Беларусі». Яны вывучылі замежныя паездкі Ліліі і прыйшлі да цікавых высноў, распавядае «Е*рарадыё».

lvl21.jpg

Так, калі ў пачатку «нулявых» Лілія з сям'ёй лётала за мяжу па некалькі разоў на год, потым колькасць пералётаў вырасла. У 2010-м яна, калі верыць базам перасячэння мяжы, вылятала рэкордныя 16 разоў. У сярэднім нявестка Лукашэнкі здзяйсняе пералёты па 8-12 разоў у год.

Нярэдка Лілія лётае за мяжу не толькі з сям'ёй, але і буйнымі бізнесменамі — напрыклад, Паўлам Тапузідзісам, а таксама з жонкамі беларускіх топ-чыноўнікаў.

У Віктара і Ліліі, а таксама ў іх дзяцей ёсць дыпламатычныя пашпарты, хоць прававых падстаў для іх выдачы няма. З імі таксама лётаюць ахоўнікі і абслуга. Па падліках расследвальнікаў, адзін такі палёт на джэце ў «службовую камандзіроўку» абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.