«Поле цудаў»: на Гомельшчыне журналісты знайшлі некалькі гектараў каноплі
Журналісты-фрылансеры Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі падчас паездкі па Гомельскай вобласці сустрэліся з мясцовымі жыхарамі, якія распавялі, што канапляных палёў тут вельмі шмат.
Мясцовыя распавялі, дзе знаходзяцца гэтыя палі. Калі журналісты прыехалі на месца, то адкрылі, што поле канопель расцягнулася на некалькі гектараў. Журналісты паведамілі пра плантацыю ў міліцыю.