Невядомыя пагражаюць жыццю Святланы Ціханоўскай

Сёння, 6 жніўня Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада праводзяць у Варшаве канферэнцыю «Новая Беларусь 2023». Але паліцыя прыпыніла яе правядзенне, бо невядомыя пагражалі бяспецы Святланы Ціханоўскай.

photo_2023_08_06_12_58_59_logo.jpg


Канферэнцыя пачалася ў 12 гадзін па мінскім часе з ушанавання ўсіх грамадзян, якія загінулі за свабоду Беларусі. 

Пасля хвіліны маўчання сваім уступным словам канферэнцыю адкрыла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

Амаль адразу пасля пачатку канферэнцыі паступіла пагроза бяспецы Святланы Ціханоўскай. Невядомыя пагражалі ёй забойствам.

Паліцыя правярае памяшканні гатэлю, дзе адбываецца канферэнцыя «Новая Беларусь 2023».

Вядоўца канферэнцыі неўзабаве пасля вітальнага выступу Ціханоўскай паведаміла:

«Як і год таму ў Вільні, не абышлося без інцыдэнтаў. Паступіла пагроза бяспецы Святланы Ціханоўскай. Зараз польская паліцыя вывучае сітуацыю і зробіць праверку ўсіх памяшканняў гатэля. На жаль, Сьвятлана не зможа прысутнічаць у залі пэўны час. Гэтак вымагае польская паліцыя. Але мы вернемся — і Святлана таксама вернецца».