Мінабароны: У Беларусь працягваюць прыбываць войскі з РФ, рыхтуюцца новыя сумесныя вучэнні
Мінабароны Беларусі ў чацвер, 5 студзеня, заявіла аб нарошчванні рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.

«У рамках забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы працягваецца нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (Сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Нагадаем, у Беларусь працягваюць прыбываць асабовы склад, узбраенне і ваенная тэхніка з Расіі.
«З падраздзяленнямі, што прыбываюць, на палігонах Рэспублікі Беларусь спланавана далейшае правядзенне мерапрыемстваў па баявым узаемадзеянні», — паведамляе Мінабароны.

Таксама ад Мінабароны паступіла інфармацыя, што запланавана правядзенне сумеснага лётна-тактычнага вучэння.
Ад расійскага боку ў гэтых вычэннях прыме ўдзел воінскае фарміраванне Паветрана-касмічных сіл.
Як пісаў «НЧ», украінская выведка паведаміла сёння, што ў Беларусь і Крым Расія завезла ядзерную зброю.