Лукашэнка раптоўна загадаў праверыць баявую гатоўнасць арміі

Лукашэнка даручыў правесці праверку баявой гатоўнасці беларускай арміі. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны.

_minsk___tuman___horad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__22__logo.jpg

Адзначаецца, што «мерапрыемствы будуць насіць комплексны характар, войскам трэба будзе ў самыя кароткія тэрміны накіравацца ў вызначаныя раёны, ажыццявіць іх інжынернае абсталяванне, арганізаваць ахову і абарону, а таксама навесці маставыя пераправы праз рэкі Нёман і Бярэзіна».

«У дадзены перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці», гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Адметнасцю сітуацыі з'яўляецца тое, што гэтая праверка баявой гатоўнасці аніяк не анансавалася. Наадварот, раней, намагаючыся супакоіць насельніцтва, улады штораз выкарыстоўвалі слова «планавая». І калі ладзілі (і працягваюць ладзіць) беспрэцэдэнтна маштабныя зверкі даных ваеннаабавязаных, і калі праводзілі вучэнні. Цяпер пра планавасць праверкі баявой гатоўнасці не гаворыцца. Зрэшты, гэта можа і не азначаць форс-мажору. Бо манеўры распачаты паводле загаду Лукашэнкі, а той мог проста раптоўна займець адпаведную прыхамаць — а ўсе кінуліся выконваць.