Лепшыя праекты Школы экаактывіста: ад грамадскага агародзіка ў горадзе да абароны беларускіх балот

За 10 год існавання Школы экалагічнага актывіста праз яе трэнінгі і семінары прайшлі сотні людзей, у рознай ступені пагружыныя ў тэму экалагічнага ладу жыцця і суадносін з навакольным асяроддзем. Для дзесяткаў выпускнікоў ШЭА стала сапраўдным стартам для рэалізацыі ўласных праектаў. Пра найбольш цікавыя, яркія і паспяховыя сёння распавядае Беларускі зялёны партал.



1_56.jpg

Кожны год Школа экалагічнага актывіста запрашае да сябе людзей, неабыякавыях і зацікаўленых у развіцці беларускага «зялёнага» руху, тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы не толькі ў тэарэтычным вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя, але і ў якасці актывістаў той ці іншай кампаніі, а таксама распачаць сваю ініцыятыву. І гэта становіцца магчымым дзякуючы аднаму з блокаў другога ўзроўню Школы — праектнаму менеджмэнту, які дазваляе не толькі прадумаць уласны праект, знайсці аднадумцаў ці атрымаць экспертную падтрымку, але і ажыццявіць сваю ідэю.

Па словах Эдуарда Гладышава, дырэктара ШЭА, магчымасць папрактыкавацца ў праектным менеджменце — гэта адзін з самых вялікіх плюсаў, які дае Школа, гэта вопыт, які будзе карысным на працыгу ўсяго жыцця.

Ад кампаніі «У абарону беларускіх балот» да грамадскай арганізацыі «Багна»

greenbelarus.info__files_field_ima_fdc014a643bfe89f91c4bae950e8e248.jpeg

2011 год мог стаць адным з самых самотных у гісторыі беларускіх балот, бо менавіта ў гэтым годзе Саветам міністраў была прынята пастанова №794, згодна якой 8 беларускіх заказнікаў патраплялі пад рэарганізацыю для здабычы торфу на іх тэрыторыях.

Аднак праблема гэта не пакінула абыякавымі ўдзельнікаў Школы экалагічнага актывіста, якія вырашылі не толькі ўзяцца за яе вырашэнне, але і выбралі творчы падыход для асвятлення і прасоўвання няпростай тэмы ў масы.

«Так атрымалася, што на Школу мы патрапілі цэлым сяброўскім калектывам: я, Аліна Прыхадоўская, Ілля Петравец, Марыя Ігнатава. Нас усхвалявала праблема асушэння балот, і мы захацелі нейкім чынам паспрыяць яе вырашэнню. Калі сталі паглыблена вывучаць пытанне, знаёміцца з артыкуламі, то зразумелі, што для простага чалавека яны падаюцца занадта складанымі, незразумелымі. Вось тады і прыйшла думка зрабіць тэму больш яркай і папулярнай. Нашай мэтай на той момант стала захаванне балот як унікальнага прыроднага феномену. І дасягнуць гэтага мы вырашылі праз стварэнне візуальнага матэрыялу ў дадатак да даследаванняў і лічбаў, тым самым зрабіўшы гэтыя матэрыялы больш жывымі, зразумелымі і актуальнымі», — распавядае Вольга Каскевіч, старшыня праўлення грамадскай арганізацыі «Багна».

Праектная каманда распрацавала start-up, які складаўся з серыі экспедыцый і падрыхтоўкі фотадзённікаў падарожжаў па балотных тэрыторыях, трапіўшых ў пастанову. Такім чынам каманда хацела паспрабаваць данесці да грамадскасці меркаванне мясцовых жыхароў. З гэтай жа мэтай быў створаны блог Bezbolot.net.

greenbelarus.info__files_field_ima_ea457c8d621501626c5a8f50997c655a.jpeg

Паўгады каманда правяла ў экспедыцыях, спрабуючы здабыць праўдзівую інфармацыю ў «тутэйшых» людзей, супрацоўнікаў інстытутаў меліярацыі, дырэктараў заказнікаў, чыноўнікаў, працаўнікоў торфапрадпрыемстваў.

«Мы гулялі ў месцах торфаздабычы, якія нагадвалі нам планету пасля апакаліпсісу. Мы збіралі мясцовыя гісторыі, фатаграфавалі прыгажосць балот. Дзякуючы Дзіме Белушу і Аляксандры Баравіковай пра ўсё гэта можна было даведацца з серыі дзённікаў. Таксама мы стварылі сайт ў падтрымку балот, каб паказаць людзям тое, што бачылі мы, распавесці пра праблему і падзяліцца прыгажосцю тых мясцін, якія ў хуткім часе маглі знікнуць. Пры гэтым усім мы не былі сапраўнымі балотазнаўцамі, у нікога не было ніякай спецыяльнай адукацыі, але аб'яднала нас адно — мы былі грамадзянамі краіны і мелі поўнае права удзельнічаць у прыняцці падобных рашэнняў», — дадае Вольга.

Некалькі месяцаў каманда вяла перапіску з мясцовымі органамі ўлады з просьбай прадаставіць ім экалагічную інфармацыю кожнага рэгіёна. Рыхтаваліся «партрэты» балотаў і мясцовасці, праблему сталі папулярызаваць праз правядзенне тэматычных сустрэч, кінапраглядаў і гутарак.

greenbelarus.info__files_field_ima_d958a643b229195462d5ed69c18ce719.jpeg

«У канцы года з Камчацкага паўвостраву вярнуўся Канстанцін Чыкалаў. Памятаю, ён напісаў мне ліст у адзін з зімовых вечароў, дзе расказаў, што яго ўсхвалявала праблема беларускіх балот, і ён бы хацеў далучыцца да нас. І з вясны 2012 года ў нас стала паўнавартасная каманда, а праз 8 месяцаў мы стварылі грамадскую кампанію “У абарону беларускіх балот”», — кажа Вольга.

У 2014 годзе кампанія перарасла ў грамадскую арганізацыю «Багна», якая зараз не толькі клапоціцца пра балоты, але і пра ўсе асоба ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі і дзікую прыроду Беларусі ўвогулле. 

«У час правядзення кампаніі мы ўсвядомілі, што праблем з дзікай прыродай у Беларусі яшчэ вельмі шмат, і гэта тая тэма, якой мы хацелі бы займацца далей. Так у нас з'явілася мара — уласная прыродаахоўчая грамадская арганізацыя. І няхай каманда ў нас невялікая, але мы ўсе раздзяляем мэты і развіваемся. Вядома, што было складана адмовіцца ад ініцыятывы і кампаніі, якія далі нам першы вопыт», — дадаеКанстанцін Чыкалаў, намеснік старшыні праўлення арганізацыі.

«Дзіцячыя экалагічныя майстэрні» — забаўляльныя майстар-класы для дзетак і іх бацькоў

greenbelarus.info__files_field_ima_bcdefef83f6c1d803501ce036a4cab20.jpeg

«Ідэя «Дзіцячых экалагічных майстэрняў» узнікла падчас супрацоўніцтва з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у праекце ''Дзіцячыя творчыя майстэрні''», — распавядаеНадзея Кулешова, адзін з ініцыятараў праекту.

Традыцыйна па завяршэнні цыклу заняткаў Галерэя «Ў» ладзіла фестываль. Пасля аднаго з такіх мерапрыемстваў дзяўчаты вырашылі, што выдатным было б дадаць да фестывалю «зялёнай» тэматыкі. Так і ўзнік першы цыкл, які складаўся з 4 тэматычных блокаў: «Зялёнае спажыванне», «Другое жыццё рэчаў», «Іншыя аспекты ежы» і «Land-art», якія былі праведзеныя ў Галерэі ўжо ў канцы 2013 года. 

Зараз «Дзіцячыя экалагічныя майстэрні» — гэта цалкам самастойны праект, які праводзіць працу з дзецьмі і іх бацькамі, ладзіць спецыяльныя тэматычныя майстар-класы для дзетак рознага ўзросту і забаўляльныя экалагічныя гульні, прывівае звычкі ашчаднага стаўлення да рэсурсаў планеты і прыроды.

greenbelarus.info__files_field_ima_61162a4ace1e2e7c45f60b75cd5006bd.jpeg

«Унёсак Школы экалагічнага актывіста ў тым, што мы проста сталі пераўтвараць прастору вакол сябе, бо ідэя працы з дзецьмі нарадзілася значна пазней, праз 1,5-2 гады пасля выпуску. Але менавіта Школа дала нам штуршок да дзеяння, актыўнай рэалізацыі сваіх мар», — падкрэслівае Надзея.

«Добры ровар» — праект, якога не хапала Мінску

greenbelarus.info__files_field_ima_fd5498900050baad2709eaa0ec54f72d.jpeg

У маі 2014 года ў Мінску павінны стартаваць бясплатны пракат веласіпедаў. Ідэя гэтага праекта нарадзілася ў выпускнікоў Школы экалагічнага актывіста-2014 у час адукацыйнага візіту ў Чэхію, дзе арганізатары паездкі дапамаглі наладзіць кантакты, зладзіўшы сустрэчу з мясцовымі «ўладальнікамі» падобнага пракату.

greenbelarus.info__files_field_ima_5c8a55a22391997e390253742092da5a.jpeg

«Я з Ігарам Івановым вырашылі арганізаваць штосьці такое і ў Мінску. Канцэпцыю пісалі ў літаральным сэнсе на каленках па дарозе з Брно ў Прагу. Затым эксперты і трэнеры Школы дапамаглі аформіць і структурызаваць ідэю ў паўнавартасны праект. Самі веласіпеды для пракату збіралі па людзях, проста кінулі заклік у інтэрнэце, і іх сталі аддаваць нам, прыносіць у любым стане, рамантавалі ўжо сваімі сіламі.

Акрамя гэтага ШЭА «пазнаёміла» нас з вельмі многімі добрымі і актыўнымі людзьмі, якія вельмі дапамаглі нам. Дзякуючы Школе мы атрымалі таксама карысныя навыкі ў праектным менеджмэнце, а гэта вельмі каштоўны вопыт і ў далейшым», — кажаКірыл Кудравец, адзін з ініцыятараў праекту «Добры ровар».

Зялёны агародзік у самым цэнтры гораду — гэта не казка

greenbelarus.info__files_field_ima_b09df058df2e6170f6a25981486e966d.jpeg

Школа экалагічнага актывіста натхніла адну з выпускніц арганізаваць гародчык у Мінску. 

«Да Школы я ведала пра вопыт іншых краін у арганізацыі гародаў непасрэдна ў горадзе, але я сумнявалася ў магчымасці рэалізацыі такога праекта ў нас. Аднак, пасля праходжання другога ўзроўню ШЭА, пасля стасункаў з экспертамі і аднадумцамі, у мяне з'явілася ўпэўненасць, і я вырашыла ўзяцца за праект. Яшчэ большым стымулам для мяне стала адукацыйная паездка ў Прагу, дзе людзі робяць добрыя справы, і ніхто ні ў чым не сумняваецца, ніхто ім не супярэчыць і не кажа, што гэта глупства ці пустое, там, наадварот, любая ініцыятыва знаходзіць падтрымку ў людзей», — кажа Юля Кашапава, выпускніца ШЭА мінулага году.

greenbelarus.info__files_field_ima_a13de7006f5991aed5fb6c6bf67f9152.jpeg

Сама задумка з'явілася ў Юлі пасля падарожжаў па свеце і назіранняў за тым, як людзі ў гарадах стараюцца азеляніць зямлю, кавалачак тэрыторыі, які ім належыць. Прычым прастора можа быць абсалютна рознай — ад акна кватэры да даху, і там могуць расці кветкі, зеляніна, прыправы, нават невялікія дрэўцы.

«У нашых гарадах, на жаль, такая практыка не распаўсюджана. Нізкі ўзровень культуры адных людзей уплывае на жаданне другіх штосьці рабіць для горада і яго жыхароў. Гараджане звыклі, што ўсё за іх выконваюць ЖЭСы, а самі яны выходзяць на добраўпарадкаванне толькі ў прымусова-абавязковым парадку. А так хочацца, каб мы бралі на сябе арганізацыю эстэтычнай і жывой прасторы ў сваім двары, каб не саромеліся і не баяліся асвойваць зямлю ў горадзе.

Вось я і вырашыла знайсці дворык у горадзе і ператварыць яго ў акуратны ўчастак з эстэтычнай і карыснай складаючай», — дадае Юля.

greenbelarus.info