«Кіламетр грамадскай актыўнасці» – фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі

1 чэрвеня прастора ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзверы для «Кіламетра грамадскай актыўнасці». На фэсце можна будзе пазнаёміцца з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі.

Музычным хэдлайнерам фестываля будзе гурт AKUTE

Музычным хэдлайнерам фестываля будзе гурт AKUTE

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендара, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэста будзе дзейнічаць Фры-Маркет і Жывая Бібліятэка. Гасцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсце.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэста чакае музычны выступ беларускага гурта AKUTE.

Калі вы хочаце пазнаёміць наведвальнікаў фэста з дзейнасцю сваёй арганізацыі ці жадаеце прадставіць свой грамадска значны праект, пакідайце заяўку тут: https://forms.gle/pjkfXGSHR3Tpgzhy7 да 20 траўня.

Адзін кіламетр – гэта тысяча метраў, а “Кіламетр грамадскай актыўнасці” – гэта тысяча ідэяў, каб палепшыць свет.

afiska0106.jpg