Глабальнае пацяпленне знішчыць траціну ўсіх паразітаў на Зямлі

Амерыканскія кліматолагі папярэджваюць, што глабальнае пацяпленне парушыць раўнавагу экасістэм.

1_73.jpg

Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да поўнага знішчэння каля 70% паразітаў, якія існуюць на планеце. Адбудзецца гэта ўжо да 2070 года.
Гаворка ідзе пра такіх насельнікаў як вошы, блыхі, кляшчы, грыбы, чарвякі, якія ўмеюць прыстасоўвацца да асяроддзя пасялення.
На першы погляд можа здацца, што ўсе гэтыя паразіты і зусім не патрэбныя на Зямлі.
Аднак, гэтыя малюсенькія істоты дазваляюць кантраляваць на планеце папуляцыі жывёл, захоўваючы энергію, якая пераносіцца па харчовых ланцугах.
Паразіты будуць спрабаваць прыстасоўвацца да выжывання ў халодных умовах, мігруючы з гарачых кліматычных зон.
Паводле belnovosti.by