Беларусаў агітуюць уступаць у прыватныя ваенныя кампаніі Расіі?

У агітацыі прымаюць актыўны ўдзел ваенныя камісарыяты Узброеных сіл Беларусі, заявілі ва ўкраінскім Генштабе.

_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7_.jpg

У Беларусі заклікаюць людзей падпісваць кантракты з прыватнымі расійскімі ваеннымі кампаніямі. Прынамсі, так сцвярджае уўкраінскі Генштаб на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

"На працягу ліпеня бягучага года, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, працягваецца кампанія па агітацыі грамадзян гэтай краіны да падпісання кантрактаў з расійскімі прыватнымі ваеннымі кампаніямі", — гаворыцца ў паведамленні.

Прычым адзначаецца, што ў такіх мерапрыемствах прымаюць актыўны ўдзел ваенныя камісарыяты Узброеных сіл Беларусі.

Паводле РБК