Беларусь, якая чакае — літаратурная. Маршруты ката Шпрота: у пошуках мышамабіля (фота)

У мінулым фота-літаратурным падарожжы ў межах праекта «Беларусь, якая чакае» мы прайшліся сцежкамі ката Шпрота з цудоўнай кнігі Ганны Янкута ў парку Чалюскінцаў. Але прыгоды ката Шпрота не скончыліся. У другой кнізе «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» яго і сяброў чакае новая таямніца, разгадку якой варта шукаць у Батанічным садзе. Туды мы і выправіліся гэтым разам.



_bataniczny_sad_halouny_uvahod_szprot_i_myszamabil_minsk_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg


Набываем квіткі і рыхтуемся да пошукаў!

_bataniczny_sad_halouny_uvahod_szprot_i_myszamabil_minsk_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg


Тым, хто добра ведае Батанічны і чытаў пра прыгоды Шпрота, не будзе цяжка знайсці адпаведныя месцы. Нават я, амаль ужо сталага ўзросту чалавек, пасля прачытання кнігі гляджу на звыклыя воку мясціны зусім па-іншаму. Натуральна, шукаем Мышыны Дамок!


Самы час прайсціся па шматлікіх сцежках Батанічнага саду. Менавіта тут скакалі Шпрот з сябрамі ў пошуках зніклага мышамабіля. Вы яшчэ не прачыталі кнігу? Ну, я вам зайздрошчу — у вас наперадзе вельмі чароўны час!


Але ж дзе мог згубіцца круты мышамабіль? Дзе яго пакінулі разумнейшыя Іда, Піп і Ліда? Можа дзесьці тут?

batsad_hovanka_myszamabilja_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg

І здарыцца ж такое — нас вітае адзіны з галоўных герояў! Сам дзяцел Тук! Той самы, які знайшоў згублены мышамабіль, ратавальнік штогодняга Свята Вясны!


Падзякаваўшы Туку, ідзем да Аранжарэі — месца досыць прыгожага. Штогод тут адбываліся розныя фэсты ды імпрэзы. Але зараз, па зразумелых прычынах, тут цішыня.


Вакол шмат прыгажосці. І мы памятаем, што магчыма менавіта тут адбывалася Свята Вясны — вялікая імпрэза з удзелам усіх насельнікаў гэтага цудоўнага месца. Госці, канешне, таксама былі...


Усе добрае калісьці мінае. Але толькі дзеля таго, каб саступіць месца чамусьці лепшаму. Прыгоды Шпрота пакуль скончаны, коціку і яго сябрам трэба адпачыць, але мы працягнем наш шпацыр па Батанічным садзе.


І бонус. Пасля публікацыі першай часткі падарожжа Вераніка напісала нам: «Можа вы заўважылі, ці ёсць дзе каля меркаваных дамоў ката Шпрота куст бэзу? Менавіта гэтая расліна расла пад балконам кватэры, у якой жыў Шпрот, і менавіта там хаваліся Мара і Жан-Жах. Але калі гэта цяжкае пытанне, адказваць на яго не абавязкова».
Вераніка, пытанне зусім не цяжкае. Мы знайшлі той бэз. Вось ён!


Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Беларусь чакае ўсіх сваіх людзей — малых, дарослых, старых. Беларус беларусу Беларусь!