БЧБ — гэта неабавязкова сцяг. Паглядзіце, як рыхтуюцца да Новага году жыхары Лебядзінага (фота)
Цікава, ці будуць пытанні ў дзяржаўных органаў?
Апошнім часам улады пайшлі ў рашучы наступ на БЧБ-сцягі, якія беларусы вывешваюць у вокнах сваіх кватэр. Да гаспадароў прыходзяць людзі ў пагонах, складаюць пратаколы і нават адвозяць у бліжэйшыя РАУС.
Адным з БЧБ-кластэраў з'яўляецца мінскі мікрараён Лебядзіны. Яго сілавікі пачалі апрацоўваць па бел-чырвона-белай тэме у ліку першых. Сцяг у акне дзяржаўныя органы і суды вырашылі лічыць адзіночным пікетам, за што прадугледжана пакаранне.
Аднак жыхары Лебядзінага знайшлі выхад з сітуацыі. Які менавіта — паглядзіце ніжэй.
Крыніца — @liabiazhy97