Батальён імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны
25 сакавіка, у беларускі Дзень Волі, добраахвотнікі з батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі зарок.
![Салдаты батальёна Каліноўскага прымаюць зарок 25 сакавіка. Фота: Telegram Салдаты батальёна Каліноўскага прымаюць зарок 25 сакавіка. Фота: Telegram](/img/v1/images/bezymyannyj_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Салдаты батальёна Каліноўскага прымаюць зарок 25 сакавіка. Фота: Telegram
«З сённяшняга дня наш батальён уваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Зарок на беларускай мове быў напісаны нашымі добраахвотнікамі. Упэўнены, у будучыні гэты тэкст стане асновай прысягі для сапраўднай беларускай арміі», — гаворыцца ў паведамленні канала батальёна. Там жа можна пабачыць відэа зароку вайскоўцаў.
Раней батальён Каліноўскага ўдзельнічаў у абароне Кіева. Двое яго байцоў — Ілля Ліцвін і Аляксей Скобля — загінулі.
Пра фармаванне батальёна беларускіх добраахвотнікаў было абвешчана 9 сакавіка.