У баях ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілья «Літвін». Яго паранілі пад Кіевам.

Напярэдадні ён атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму паспелі зрабіць аперацыю, але не ўратавалі. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў беларускай роце батальёну тэрытарыяльнай абароны «Азоў».
У палку «Азоў» Ілья ваяваў з 2014 года.
«Гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць», — казаў ён. У 2022 годзе Ілья зноў пайшоў у добраахвотнікі.
Усё пра напад Расіі на Украіну чытайце тут