Андрэй Лугін: Менш сядзець за сталом і сустракацца больш з людзьмі
Калі няма магчымасці зладзіць свята ў сваіх дварах да Новага года ды Калядаў, то можна гэта зрабіць анлайн.
У такім фармаце таксама можна задзейнічаць танцы, спевы ды гульні, а таксама бліжэй пазнаёміцца адзін з адным, — адзначыў прадстаўнік берасцейскага гурта Laudans Андрэй Лугін у каментары «Радыё Рацыя»:
— Я б парэкамендаваў як мага менш сядзець за сталом і сустракацца больш з людзьмі, са сваімі сябрамі. Можа, у каго ёсць менш магчымасцяў,хаця б зтакімі блізкімі сябрамі. А ў каго ёсць больш магчымасцяў, знайсці ці файныя месцы, ці сустрэцца з большай колькасцю людзей, сяброў. Каб мы працягвалі быць разам, таму што, як паказала практыка, для нашых беларусаў гэта вельмі важна.
Частка людзей на Берасцейшчыне сёлета збіраецца сустракаць Новы год і Каляды праз інтэрнэт, а частка працягне афлайн сустрэчы ў невялікіх групах у сваіх дварах.