АМАП разагнаў людзей, якія ўскладалі кветкі каля станцыі метро «Пушкінская»

Да станцыі метро «Пушкінская» прыбылі каля 20 супрацоўнікаў АМАПу. Яны разагналі мінчукоў, якія прынеслі кветкі на месца смерці пратэстоўца.



Фота Францішака Цярэшкі

Фота Францішака Цярэшкі

Дэманстрант загінуў позна ўвечары 10 жніўня. Гэта адбылося падчас таго, як сілавікі абстрэльвалі пратэстоўцаў святлошумавымі гранатамі. Паводле версіі МУС, у мужчыны ў руках разарвалася невядомае выбуховае прыстасаванне.

11 жніўня на месца гібелі сталі прыходзіць людзі з кветкамі.

Фота Францішака Цярэшкі

Фота Францішака Цярэшкі

Паводле Еўрарадыё