Алег Панамар: Расія мусіць прайграць у вайне — так наканавана колам гісторыі
Палітолаг і вядомы ўкраінскі блогер Алег Панамар разважае, ці можна нейкім чынам вырашыць праблему захопленай Запарожскай АЭС.
![fallout_atomnyj_vzryv_parta.jpg fallout_atomnyj_vzryv_parta.jpg](/img/v1/images/fallout_atomnyj_vzryv_parta.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
1. Парадыгма мірнага часу
Калі вы пытаецеся, ці можна вырашыць праблему ЗАЭС, гэта значыць, што вы дагэтуль жывяце ў парадыгме мірнага часу і не ўсвядомілі, не прынялі таго факту, што ў Еўропе ідзе найбуйнейшая пасля WW2 вайна.
Не, не існуе асобнага рашэння па ЗАЭС, акрамя як перамагчы ў вайне. Тады ўсе лакальныя задачы вырашацца ў рамках вялікага рашэння.
2. Санкцыі
Няма ніякіх чароўных альбо асобных (за АЭС) санкцый. Ёсць адна санкцыйная стратэгія (як частка агульнай стратэгіі разам з ваеннай, эканамічнай і дыпламатычнай), якая накіравана на дасягненне адной галоўнай мэты — перамагчы Расію.
Захад уводзіць санкцыі і будзе працягваць іх уводзіць, кіруючыся гэтым, бо... глядзіце пункт 1.
![Уся Еўропа пад пагрозай ядзернай катастрофы, горшай за ЧАЭС Уся Еўропа пад пагрозай ядзернай катастрофы, горшай за ЧАЭС](/img/v1/images/3a7a9def5ac60c4b2d79bebd3ff0f51b.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
3. Ці можа Пуцін, выкарыстоўваючы АЭС-шантаж, дамагчыся перамоў і выйсці з іх пераможцам?
Не, не можа.
Таму што вайна — гэта сукупнасць геапалітычных супярэчнасцей, якія назапасіліся за 80 гадоў. Гэта сусветны парадак, на які Пуцін замахнуўся. Таму такая пясчынка ў акіяне, як захоп АЭС, не можа паўплываць на зыход вайны. Гэта было б занадта лёгка і проста. Расія мусіць прайграць у вайне — так павінна стацца, гэта наканавана колам гісторыі.
Гэта як калі б Гітлер у 1944 годзе захапіў (нават у Амерыцы) нейкі аб'ект і захацеў выкарыстоўваць такі шантаж, каб перавярнуць ход вайны.
4. Ці можа Пуцін зрабіць нешта дрэннае на АЭС?
Можа. Але гэта яму нічога не дасць, акрамя як наблізіць яго паражэнне (тое ж самае тычыцца і ўжывання ядзернай зброі).
Вы скажаце: ён жа маньяк, і яму няма чаго губляць. І я адкажу: добра, няхай так. Але ён не зможа забраць з сабой на той свет усіх жыхароў Зямлі. Ён нават усю Украіну не зможа забраць з сабой на той свет.
І я не думаю, што мэта Пуціна — сысці на той свет. Я думаю, яго мэта — дамагчыся канкрэтных саступак (вынікаў), гуляючы на вашых (і Захаду) страхах.
Але на Захадзе ёсць правіла — выкуп тэрарыстам не плаціць.
Таму, як выснова — глядзіце пункт 1.
![На Запарожскай АЭС рыхтуецца сур'ёзная правакацыя? На Запарожскай АЭС рыхтуецца сур'ёзная правакацыя?](/img/v1/images/1636104880_7341.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, як пісаў НЧ, украінскі Энергаатам паведаміў, што расійскія ваенныя абстрэльваюць ЗАЭС, каб знішчыць яе інфраструктуру і адключыць ад энергасістэмы Украіны. Але неўзабаве сітуацыя можа стаць яшчэ горшай. Дзеянні Расіі з высокай верагоднасцю могуць прывесці да «ядзернай і радыяцыйнай катастрофы, наступствы якой адчуе не толькі Украіна, але і ўся Еўропа».
![G7 патрабуе ад Расіі вярнуць Украіне атамную станцыю Краіны G7 патрабуюць ад РФ вярнуць Украіне атамную станцыю](/img/v1/images/2758827.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)